81 акантоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акантаваць. 82 акантоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Тое, чым акантоўваюць; кант1 (у 2 знач.). Акуляры ў сіняй акантоўцы. □ Вузкая стужка шашы нібы зусім сціснулася ў белай акантоўцы прыдарожных… 83 акапаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акапаць. 84 акапацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Выкапаць акопы, траншэі, земляныя шчыліны, зрабіць насыпы для абароны ад варожага агню. Салдаты акапаліся, заслалі акопы… 85 акапаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Тое, што і абкапаць. 86 акапцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., што. Адзначыць капцамі межы якой-н. плошчы зямлі. Дзяды вяроўкай мералі папары, Акапцавалі сто валок зямлі. Грахоўскі. 87 акардэаніст, -а, М -сце. м. Музыкант, які іграе на акардэоне. 88 акардэаністка, -і, М -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да акардэаніст. 89 акардэон, -а, м. Храматычны гармонік з клавіятурай фартэпіяннага тыпу для правай рукі. [Фр. accordéon.] 90 акаркавенне, -я, н. Спец. Змяненне абалонак раслінных клетак, у выніку якога яны становяцца непранікальнымі для вады, паветра. 91 акарыкатураны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акарыкатурыць. 92 акарыкатурванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акарыкатурваць — акарыкатурыць. 93 акарыкатурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акарыкатурыць. 94 акарыкатурыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., каго-што. Абсмяяць, раскрытыкаваць, паказаць каго-, што-н. у карыкатурным, смешным выглядзе. Акарыкатурыць вобраз. 95 акарына, -ы, ж. Італьянскі духавы народны музычны інструмент з гліны або фарфору, па гуку падобны на флейту. 96 акарыць, акару, акорыш, акорыць; зак., што. Зняць кару, ачысціць ад кары. Гаспадар не меў сілы ці часу.. акарыць [бярвенне], і яно пайшло на глум пад дажджамі.… 97 акасцянеласць, -і, ж. Уласцівасць і стан акасцянелага. 98 акасцянелы, -ая, -ае. 1. Які стаў цвёрдым як косць, ператварыўся ў косць. 2. Адубелы, застылы (пра труп). Аднаго ранку Збігнеў знайшоў сябра ў гушчары нежывога..… 99 акасцяненне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. акасцянець. 100 акасцянець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Стаць цвёрдым, як косць; ператварыцца ў косць. 2. Акалець, адубець, застыць (пра труп). // Страціць ад холаду гнуткасць, адчувальнасць;…