101 акаталічаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал, пр. ад акаталічыць. 102 акаталічванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акаталічваць — акаталічыць. 103 акаталічвацца, -аецца; незак. Зал. да акаталічваць. 104 акаталічваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акаталічыць. 105 акаталічыцца, -чыцца; зак. Стаць прыхільнікам каталіцкай веры, прыняць каталіцкую веру. 106 акаталічыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго. Схіліць у каталіцкую веру. 107 акафіст, -а, М -сце, м. У хрысціянскай набажэнскай літаратуры — асобны від малітоўна-хвалебных песень у гонар Хрыста, багародзіцы і святых. Чытаць акафіст. □… 108 акаціцца, акоціцца; зак. Нарадзіць кацянят, ягнят, казлянят, зайчанят і пад. 109 акацыевы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да акацыі. 110 акацыя, -і, ж. Дрэва або куст сямейства мімозавых. Белая акацыя. Жоўтая акацыя. [Ад грэч. akē — калючка.] 111 акаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Вымаўляць у ненаціскных складах замест гукаў “о”, “э” гук “а”. 112 акачанелы, -ая, -ае. Які астыў, змёрз на холадзе; адубелы. Рыбакі часамі прыплывалі сюды на вастраносых чаўнах і, расклаўшы агонь, адагравалі над ім акачанелыя… 113 акачанець, -ею, -ееш, -ее; зак. Астыць, змерзнуць; адубець. У галаве.. [дзеда Талаша] з'явілася новая думка: садраць з воўка скуру, покі ён не акачанеў — гэта будзе… 114 акаючы, -ая, -ае. Якому ўласціва аканне. Акаючыя гаворкі. Акаючае вымаўленне. 115 акаянны, -ая, -ае. 1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы. // Бесчалавечны, жорсткі, ганебны. Акаянная душа. Акаянны чалавек. // Ужываецца як лаянкавае… 116 акваланг, -а, м. Апарат для дыхання пад вадою. [Ад лац. agua — вада і англ. lung — лёгкае.] 117 аквалангіст, -а, М -сце, м. Плывец, які карыстаецца аквалангам. Заўважыўшы аквалангіста, .. [зелянушкі] асядаюць на дно ў такой позе, нібы на іх хвастах з'явіліся… 118 аквалангістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аквалангіст. 119 аквамарын, -у, м. Каштоўны камень сінявата-зялёнай або блакітнай афарбоўкі, разнавіднасць берылу. [Ад лац. agua marina — марская вада.] 120 аквамарынавы, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да аквамарыну. Аквамарынавае шкло. // Зроблены з аквамарыну. Аквамарынавы пярсцёнак. 2. Колеру аквамарыну. Аквамарынавы…