281 археолаг, -а, м. Вучоны, спецыяліст па археалогіі 282 архетып, -а, м. 1. Самы старажытны рукапіс твора, які служыць першакрыніцай для наступных копій. // Першы адбітак друкаванага выдання. 2. Спец. Старажытнейшая,… 283 архі... 1. Прыстаўка са значэннем вышэйшай і найвышэйшай ступені прыкметы, якая названа ў другой частцы слова, напрыклад: архіасцярожны, архінебяспечны, архіхутка,… 284 архібіскуп, -а, м. Тое, што і архіепіскап. 285 архібіскупскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да архібіскупа. 286 архівазнаўства, -а, н. Навуковая дысцыпліна, якая вывучае і распрацоўвае тэорыю, методыку, гісторыю і арганізацыю архіўнай справы. 287 архіварыус, -а, м. Супрацоўнік архіва, хавальнік фондаў. 288 архівасховішча, -а, н. Памяшканне, дзе захоўваецца архіўны матэрыял. 289 архівіст, -а, М -сце, м. Спецыяліст па архіўнай справе. 290 архідныя, -ых. Сямейства аднадольных шматгадовых травяністых раслін, да якіх адносяцца архідэі, ятрышнік і пад. 291 архідыякан, -а, м. Старшы дыякан пры мітрапаліце. 292 архідэйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да архідэі. 293 архідэя, -і, ж. Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства архідных з духмянымі кветкамі дзівоснай формы і разнастайнай афарбоўкі. // Кветка гэтай расліны.… 294 архіепіскап, -а, м. Духоўнае званне, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул; старшы епіскап; архібіскуп. [Грэч. archiepiskopos.]… 295 архіепіскапскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да архіепіскапа. 296 архімандрыт, -а, М -рыце, м. Вышэйшае духоўнае званне для манахаў, тытул ігумена, а таксама асоба, якая носіць гэта званне. [Грэч. archi — галоўны і mandra — манастыр.]… 297 архімандрыцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да архімандрыта. 298 архіпастыр, -а, м. Старадаўняе пачцівае званне вышэйшых чыноў духавенства: епіскапа, мітрапаліта, патрыярха; старшы пастыр. 299 архіпастырскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да архіпастыра. 300 архіпелаг, -а, м. Група марскіх астравоў, якія блізка ляжаць адзін каля аднаго. [Грэч. archipelagos.]