261 архаізавацца, -зуецца; незак. Зал. да архаізаваць. 262 архаізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Пераняць (пераймаць) прыёмы старых пісьменнікаў, майстроў мастацтва, засвоіць (засвойваць) іх манеру, асаблівасці… 263 архаізацыя, -ыі, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. архаізаваць. 264 архаізм, -а, м. Застарэлая з'ява, перажытак мінулага. І сам.. [дзяк], прапахлы царкоўнымі канонамі, выпетранымі і бяздушнымі, лампадным алеем і воскам царкоўных… 265 архаіка, -і, ДМ -іцы, ж. Старажытнасць, старадаўнасць, а таксама адметныя рысы старадаўнасці, старажытнасці. 266 архаіст, -а, М -сце, м. Той, хто прытрымліваецца старадаўніх форм у літаратурнай або мастацкай творчасці. 267 архаістычны, -ая, -ае. Які пераймае старадаўнія формы (пра творы літаратуры, мастацтва). 268 архаічнасць, -і, ж. Уласцівасць архаічнага. 269 архаічны, -ая, -ае. Старажытны, старадаўні. // Устарэлы, такі, што цяпер не ўжываецца. Архаічнае слова. Архаічны выраз. [Грэч. archaios — старажытны.] 270 архалук, -а, м. Адзенне, якое выйшла з ужытку, род кароткага кафтана, пашытага з каляровай шарсцяной або шаўковай тканіны са зборкай у таліі. 271 архангел, -а, м. У хрысціянскай рэлігіі — анёл вышэйшага рангу. Можна, скажам, давесці, што Пятрусь Маргун падобен з твару да архангела Міхаіла, што я — не я і… 272 архангельскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да архангела. 273 архар, -а, м. Дзікі горны баран, які водзіцца ў гарах Цэнтральнай Азіі. 274 архаравец, -раўца, м. Разм. лаянк. Буян, свавольнік; абадранец, валацуга. [Ад уласнага імя маскоўскага обер-паліцмайстра і губернатара ў канцы 18 ст. Архарава.]… 275 археаграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да археаграфіі. Археаграфічная камісія. 276 археаграфія, -і, ж. Гістарычная навука, якая займаецца збіраннем, апісаннем і распрацоўкай метадаў публікацыі пісьмовых помнікаў мінулага і падрыхтоўкай іх да выдання.… 277 археалагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да археалогіі. Археалагічныя раскопкі. Археалагічная экспедыцыя. 278 археалогія, -і, ж. Гістарычная навука, якая вывучае быт і культуру старажытных народаў па матэрыяльных помніках, што дайшлі да нас. [Грэч. archaiologia — апавяданне… 279 архейскі, -ая, -ае. У выразе: архейская эра гл. эра. [Ад грэч. archaios — старажытны.] 280 археограф, -а, м. Вучоны, спецыяліст па археаграфіі.