241 артэрыясклероз, -у, м. Хранічнае захворванне артэрый, якое выяўляецца ў патаўшчэнні і пашчыльненні іх сценак. 242 аруд, -а, М -дзе, м. Абл. Адгароджанае месца ў клеці, куды ссыпаюць збожжа, муку і пад.; засек. [Сцяпан:] Яшчэ я на тое ёсць, і ў сваёй хаце гаспадар, а не… 243 арудаваць, -дую, -дуеш, -дуе; незак. Разм. 1. чым. Дзейнічаць пры дапамозе якой-н. прылады. Арудаваць сякерай, пяром, пікай. □ [Іван] закручвае на пальцы вузел… 244 арудзянелы, -ая, -ае. Спец. Які ператварыўся ў руду ў выніку насычэння тымі або іншымі металамі. 245 арудзянець, -ее; зак. Спец. Ператварыцца ў руду ў выніку насычэння тымі або іншымі металамі. 246 арфа1, -ы; Р мн. -аў; ж. Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі. ○ Эолава арфа — скрынка з тонкіх… 247 арфа2, -ы; Р мн. -аў; ж. Сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня пасля малацьбы ад мякіны і смецця. Стаяць пад крытым дахам Арфы, сеялкі, плугі. Калачынскі.… 248 арфавальшчык, -а, м. Той, хто працуе на арфе2. 249 арфавальшчыца, -ы, ж. Жан. да арфавальшчык. 250 арфаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арфаваць. 251 арфаваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад арфаваць. 2. у знач. прым. Ачышчаны арфаваннем. Арфаваны ячмень. 252 арфавацца, -фуецца; незак. Зал. да арфаваць. 253 арфаваць, -фую, -фуеш, -фуе; незак., што і без дап. Ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. З няяснымі надзеямі.. [Скуратовіч] пайшоў у гумно арфаваць на насенне… 254 арфаграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арфаграфіі. Адзіны арфаграфічны рэжым. Арфаграфічны слоўнік. Арфаграфічныя памылкі. 255 арфаграфія, -і, ж. Сістэма правіл напісання слоў пэўнай мовы; правапіс. // Ступень засваення правіл правапісу. [Ад грэч. orthos — правільны і grapho — пішу.] 256 арфаэпічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арфаэпіі. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. 257 арфаэпія, -і, ж. Сістэма правіл, якія вызначаюць правільнае літаратурнае вымаўленне. Пытанні арфаэпіі. Беларуская літаратурная арфаэпія. // Ступень засваення… 258 арфіст, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на арфе. 259 арфістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да арфіст. 260 архаізаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад архаізаваць.