441 астраметрыст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне астраметрыі. 442 астраметрычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астраметрыі. Астраметрычныя работы. Астраметрычныя назіранні. 443 астраметрыя, -і, ж. Раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем бачнага месцазнаходжання нябесных цел і вымярэннем часу. [Ад грэч. astron — зорка і metreo — мераю.]… 444 астранавігацыя, -і, ж. Раздзел астраноміі, прысвечаны вызначэнню становішча і курсу карабля ці самалёта па нябесных свяцілах. 445 астранамічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астраноміі. Астранамічная абсерваторыя. Астранамічныя назіранні. Астранамічная гадзіна. ○ Астранамічныя лічбы гл. лічба.… 446 астранаўт, -а, М -ўце, м. Спецыяліст у галіне астранаўтыкі; тое што і касманаўт. 447 астранаўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Навука аб палёце лятальных апаратаў у сусветнай прасторы. Інстытут астранаўтыкі. [Ад грэч. astron — зорка і nautes — мараплавец.] 448 астранаўтычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астранаўтыкі. Астранаўтычны кангрэс. 449 астраном, -а, м. Спецыяліст у галіне астраноміі. 450 астраномія, -і, ж. Навука пра нябесныя целы і сістэмы нябесных цел, іх паходжанне, будову, законы руху, хімічны састаў. [Грэч. astron — зорка і nomos — закон.]… 451 астраўлянін, -а, м. Жыхар вострава. 452 астраўлянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да астраўлянін. 453 астраўны, -ая, -ое. Які мае адносіны да вострава. Астраўная тэрыторыя. Астраўная расліннасць. // Які знаходзіцца, размяшчаецца на востраве, астравах. Астраўная… 454 астрафізік, -а, м. Спецыяліст у галіне астрафізікі 455 астрафізіка, -і, ДМ -зіцы, ж. Раздзел астраноміі, які вывучае фізічныя з'явы і хімічныя працэсы ў нябесных целах. 456 астрафізічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астрафізікі. Астрафізічныя назіранні. Астрафізічныя з'явы. 457 астрог, -а, М -розе, м. Уст. 1. Месца, дзе трымаюць зняволеных; турма. Сцяпан толькі пазалетась, калі прыйшлі таварышы, вярнуўся з панскага астрога, прычакаўшы,… 458 астрограф, -а, м. Астранамічны прыбор для фатаграфавання нябесных аб'ектаў. [Ад грэч. astron — зорка і grapho — пішу.] 459 астрожнік, -а, м. Уст. Той. хто пасаджаны ў астрог (у 1 знач.); арыштант. А ў Лукішках, у Картуз-Бярозе, у пастарунках ды ў падзямеллях звіняць ланцугамі астрожнікі,… 460 астрожніца, -ы, ж. Уст. Жан. да астрожнік.