401 аспрэчванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аспрэчваць — аспрэчыць. 402 аспрэчвацца, -аецца; незак. Зал. да аспрэчваць. 403 аспрэчваць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Незак. да аспрэчыць. 2. што. Імкнуцца дасягнуць чаго-н. спаборніцтвам. Аспрэчваць першае месца на спаборніцтвах. 404 аспрэчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., што. Выступіць у спрэчках з абвяржэннем чыіх-н. думак, сцверджанняў; даказаць у спрэчцы памылковасць, беспадстаўнасць чаго-н.… 405 аставацца, астаюся, астаешся, астаецца; астаёмся, астаяцеся. Незак. да астацца. 406 асталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да асталявацца. 407 асталоп, -а, м. Разм. лаянк. Дурань, ёлупень; бесталковы. Іванок зняважліва трасе галавою. — Я буду пытацца ў гэтага валасатага асталопа! — Пабойся бога, сынок!… 408 асталявацца, -лююся, -люешся, -люецца; зак. Пасяліцца, асесці. Адным словам, жыхарства гэтай вёскі выяўляла сабою праўдзівых дзяцей лесу, якія як бы зусім яшчэ нядаўна… 409 астанкі, -аў; адз. няма. Цела нябожчыка; прах. Радзіма — гэта і той курганок зямлі, дзе ляжаць астанкі бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Сачанка. 410 астанне, -я, н. Тое, што і развітанне. Прасілі на астанні перадаць паклон Маскве. Броўка. [Храпавіцкі:] — Э, давайце ўжо на астанні па чарцы.. на дарогу. Мурашка.… 411 астатак, -тку, м. 1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная, незатрачаная. [Пятровіч:] — І хоць твайму ён [Зарэчны] сэрцу міл, Збяры ў душы астаткі сіл,… 412 астаткавы, -ая, -ае. Тое, што і рэшткавы. 413 астатні, -яя, -яе. 1. Які астаўся, іншы. Сцяпан Андрэевіч з брыгадай пайшоў адкопваць заводскія рэчы, а ўсе астатнія людзі ўзяліся за ачыстку галоўнага корпуса.… 414 астацца, астануся, астанешся, астанецца; астанёмся, астаняцеся; зак. 1. Пабыць яшчэ нейкі час дзе-н.; не пакінуць якога-н. месца. [Доктар:] — У першыя дні вайны… 415 астача, -ы, ж. 1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшткі чаго-н. Бавар[ац].. выліў у сваю чарку астачу з бутэлькі, не спяшаючыся выпіў і падаўся… 416 астачарцелы, -ая, -ае. Які да немагчымасці апрыкраў, надакучыў. 417 астачарцець, -ею, -ееш, ее; зак. Разм. Вельмі надакучыць; абрыднуць, апрыкраць. І дзе запыніцца яна [лава людзей]? Астачарцела ёй вайна. Колас. Але астачарцелі ўсе… 418 астма, -ы, ж. Прыступы задышкі ў выніку хваробы сэрца або бронхаў. Бранхіяльная астма. Сардэчная астма. [Ад грэч. asthma — задышка.] 419 астматык, -а, м. Разм. Хворы на астму. 420 астматычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Жан. да астматык.