481 астыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. астываць — астыць. 482 астываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да астыць. 483 астыгматызм, -у, м. Спец. Недахоп аптычнай сістэмы або праламляльнай здольнасці вока, які заключаецца ў тым, што прамені, выйшаўшы з аднаго пункта, не збіраюцца зноў… 484 астыгматычны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да астыгматызму. 485 астылы, -ая, -ае. 1. Які стаў халодным, прастыў. Мацей прынёс з-пад паветкі бярэмца дроў, пакідаў іх у рэдкі душок астылай печы. М.Стральцоў. 2. перан. Які… 486 астынуць, -ну, -неш, -не; зак. Тое, што і астыць. 487 астыт, -у, М -тыце, м. Спец. Запаленне косці. [Ад грэч. osteon — косць.] 488 астыць, астыну, астынеш, астыне; зак. 1. Стаць халодным, прастыць. Чай астыў. Абед астыў. □ Куй жалеза, пакуль не астыла яно! Купала. Пятрусь падкідаў вуг[о]лле… 489 астэа... Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам косць і касцявы, напрыклад: астэасклероз, астэалогія, астэаміэліт. 490 астэалагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астэалогіі. 491 астэалогія, -і, ж. Раздзел анатоміі, які вывучае форму і структуру касцей. [Ад грэч. osteon — косць і logos — вучэнне.] 492 астэаміэліт, -у, М -ліце, м. Спец. Запаленне касцявога мозгу, якое звычайна пашыраецца на ўсе слаі косці. [Ад грэч. osteon — косць і myelos — мозг.] 493 астэасклероз, -у, м. Спец. Хваравітае ўшчыльненне косці. [Н.-лац. osteosclerosis.] 494 астэатамія, -і, ж. Спец. Аперацыя рассячэння косці з мэтай выпраўлення яе або падаўжэння. [Ад грэч. ostein — косць і tome — рэзанне.] 495 астэнік, -а, м. 1. Чалавек, будове цела якога характэрны высокі рост, хударлявасць, доўгая шыя, выцягнуты чэрап, вузкі, рэзка акрэслены твар. 2. Чалавек, які… 496 астэнічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да астэніі. 497 астэнія, -і, ж. Стан агульнай слабасці арганізма; бяссілле. [Ад грэч. astheneia.] 498 астэолаг, -а, м. Спецыяліст у галіне астэалогіі. 499 астэроіды, -аў; адз. астэроід, -а, М -дзе, м. Малыя планеты, якія абарачаюцца вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра. [Ад грэч. astron — зорка… 500 асуджальны, -ая, -ае. Які асуджае. Асуджальны позірк.