341 абвуглены, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвугліць. 2. у знач. прым. Абпалены зверху. Абвугленыя сцены. □ Печы стаялі пасярод абвугленых недагарэўшых галавешак.… 342 абвугліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвугліваць — абвугліць і абвуглівацца — абвугліцца. 343 абвуглівацца, -аецца; незак. 1. Незак. да абвугліцца. 2. Зал. да абвугліваць. 344 абвугліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвугліць. 345 абвугліцца, -ліцца; зак. Абгарэць зверху. У вайну.. тут, на пагор'і, бушаваў агонь. Камель сасны абгарэў, абвугліўся. Пташнікаў. 346 абвугліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Абпаліць зверху. Абвугліць канцы паляў. □ Бомбай клёны старыя абвугліла... Лойка. 347 абвыкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Тое, што і абвыкаць. 348 абвыкаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвыкнуць. 349 абвыклы, -ая, -ае. Разм. Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным. З таго часу прайшло столькі год. Зараз, як тады ў дзяцінстве, зноў пачынаеш здзіўляцца… 350 абвыкнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; пр. абвыкся, -лася; зак. Тое, што і абвыкнуць. 351 абвыкнуць, -ну, -неш, -не; пр. абвык, -ла; зак. Звыкнуцца з чым-н., прывыкнуць да чаго-н. Дзеці хутка абвыклі на новым месцы. 352 абвявацца, -аецца; незак. Зал. да абвяваць. 353 абвяваць, -ае. Незак. да абвеяць. 354 абвядзенне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абвесці (у 1, 2, 3, 5 знач.). 355 абвязаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвязаць. 356 абвязацца, -вяжуся, -вяжашся, -вяжацца; зак. Абвязаць сябе чым-н. Абвязацца вяроўкай. 357 абвязаць, -вяжу, -вяжаш, -вяжа; заг. абвяжы; зак., каго-што. 1. Абгарнуць, абкруціць чым-н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад. Абвязаць галаву хусткай.… 358 абвязачны, -ая, -ае. Прызначаны для абвязвання, Абвязачны матэрыял. 359 абвязванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвязваць — абвязаць. 360 абвязвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абвязацца. 2. Зал. да абвязваць.