361 абвязваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвязаць. 362 абвязка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак.; ж. 1. Тое, чым абвязана што-н.; павязка. [Дзямід Сыч:] - За малочнай фермай вецер ужо сарваў абвязку з чатырох шафранаў. Паслядовіч.… 363 абвялены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвяліць. 364 абвяліцца, -ліцца; зак. Стаць абвяленым, падсохнуць. Рыба абвялілася. 365 абвяліць, -лю, -ліш -ліць; заг. абвяль; зак., што. Падсушыць на сонцы або на ветры якія-н. харчовыя прадукты (мяса, рыбу і пад.) з мэтай іх захавання. Абвяліць… 366 абвялы, -ая, -ае. 1. Прывялы, змарнелы; без жыццёвых сокаў і свежасці (аб раслінах). Дзе-нідзе... [лісце] яшчэ вісела на голлях — то жоўта-залацістае,.. то… 367 абвяльванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяльваць — абвяліць. 368 абвяльвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да абвяліцца. 2. Зал. да абвяльваць. 369 абвяльваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвяліць. 370 абвянуць, -ну, -неш, -не; пр. абвяў, -вяла; зак. Тое, што і абвяць (у 1 знач.). 371 абвяргальны, -ая, -ае. Такі, які можа абвергнуць. Абвяргальныя даныя. 372 абвяргацца, -аецца; незак. Зал. да абвяргаць. 373 абвяргаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвергнуць. 374 абвяржэнне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяргаць — абвергнуць. 2. Паведамленне, артыкул і пад., у якім што-н. абвяргаецца. У дадатак абавязалі Стукава… 375 абвярцецца, -вярчуся, -верцішся, -верціцца; зак. Абкруціцца, абгарнуцца чым-н. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару. З нар. 376 абвярцець, -вярчу, -верціш, -верціць; зак. Абкруціць, абгарнуць чым-н. Абвярцець палец бінтам. 377 абвясціць, -вяшчу, -весціш, весціць; зак., што. 1. Давесці да ўсеагульнага ведама. Абвясціць парадак дня. Абвясціць падзяку. Абвясціць прыгавор. 2. Афіцыйным… 378 абвяць, -ну, -неш, -не; пр. абвяў, -вяла; зак. 1. Ад недахопу вільгаці страціць свежасць, пахіліцца ўніз (пра расліны). Абвяла скошаная трава. Ад спякоты абвяла… 379 абвяшчальнік, -а, м. Асоба, якая абвяшчае што-н. 380 абвяшчальніца, -ы, ж. Жан. да абвяшчальнік.