На запыт знайшлося 238 артыкулаў

  1. 21
    На добры лад сказаць. — Прыказвае той, хто прапануе слушны выснаў. (На добры лад сказаць, дык мы ўсе гаворым пустое).
  2. 22
    Над сіратой Бог з калітой. — Калі беднаму пашанцуе разжыцца.
  3. 23
    На жывой касьце мяса нарасьце.
    1. Прыказваюць, калі прадаюць худое скацьцё.
    2. Гэтак цешаць выпадкава абяднелага чалавека, бо калі сам будзе жыў ды здароў, дык гаспадарку набудзе.
  4. 24
    На жычкую крапіву мароз знайдзіцца. — Прыказваюць, калі нейкаму злачынцу ці арганізацыі злачынцаў жадаюць загубы. Жычкая крапіва пры першых восеньскіх замаразках мерзьне.
  5. 25
    На злодзію шапка гарыць. — Калі нехта ў гутарцы закранае злачынства, дык вінавайца гэтага злачынства стане яго бараніць і гэтак сябе выдасьць.
  6. 26
    На каго Бог, на таго й людзі. — На нешчасьлівага й людзі нападаюць бязьвінна.
  7. 27
    На Казімеры зіма ўмера. — Заўвага сялян, што ад Казімера, 4 сакавіка, пачынае ўжо цяплець.
  8. 28
    На Каляды сарочку надзівай новую, на Вялікдзінь - бялёвую, а на Сёмуху - сьмяротную. — На Каляды з-пад кажуха ня відаць і новай суравой сарочкі. На Вялікдзень выбеленую - бо ўжо можна расхінуць кажух, ужо цёпла. На Сёмуху бывае душна й можна надзяваць старэнькую вынашаную сарочку, як на сьмерць.
  9. 29
    На лес гукні, дык лес уныя. — Калі на каго-небудзь выдумаюць нейкую напасьць, калі на яго натоўпам загавораць, дык гэта можа адбіцца ня толькі на ягонай славе, але й на здароў'і, бо навет лес унывае, калі без патрэбы на яго гукаюць.
  10. 30
    На лечаным кані мала езьдзюць. — Аб ладжаных рэчах і лечаных людзях і жывёлах.
  11. 31
    Налі ды выіш. — Аб няздольным да нічога чалавеку, які можа толькі гатовае (налітае) зьесьці.
  12. 32
    На людзкі сьмех. — Прыказвае той, каму даюць нейкую недарэчную параду.
  13. 33
    На Мацея дарога пацея. — Заўвага сялян на тое, што ад 24 лютага, ад Мацея, дарога пачынае макрэцца ад сонечнай цяпліні.
  14. 34
    На мой век дурняў хваця. — Прыказваюць самаўпэўненыя ашуканцы-лайдакі.
  15. 35
    На мой дурны розум. — Кажа спакойны пакорны чалавек, калі выказвае сваю думку.
  16. 36
    На мядзьведзя галіна звалілася. — Калі пакаранае дзіця ці падлетак моцна плача-раве. Даўныя людзі казалі, што калі ў лесе на соннага мядзьведзя зваліцца галіна, дык ён із страху моцна раве.
  17. 37
    На мядзьведзя ідзі - пасьцель гатуй. На дзіка ідзі - дошкі гатуй. — Старая паляўнічая прыказка. Пры няўдалым паляваньні на мядзьведзя ён можа пакалечыць і давядзецца хварэць. Пры няўдалым паляваньні на дзіка дзік можа разарваць і будзе патрэбная дамавіна.
  18. 38
    На нашы ногі завысокі іх парогі. — Прыказваюць тыя, якія або самі ня хочуць сяброўства зь іншымі, або ім гэта сяброўства недаступнае.
  19. 39
    Наняўся, як прадаўся. — Наняты мусіць сумленна выконваць умоўленую працу.
  20. 40
    Напалі, як жыды на Гамана. — Прыказваюць, калі натоўпам нападаюць на безбароннага чалавека.

Паведаміць пра недакладнасьць