Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 238 артыкулаў

  1. На пахілага чалавека й сабакі горы брэшуць. — На пакрыўджанага жыцьцём і натоўп нападае.
  2. На пахілае дрэва й козы скачуць. — На слабога чалавека навет і слабыя злачынцы нападаюць.
  3. На печы добрыя рэчы. — Жартуе той, хто грэецца на печы.
  4. Нарэдчас. — Кажуць, калі нешта адбываецца вельмі рэдка, выпадкова.
  5. На сваей лаўца й памерці добра. — Бо сумленьне будзе чыстае, што не нарабіў заміну чужым людзям.
  6. На сваім хлебя жывеш, калі хочыш, тады й еш. — Выгадней харчавацца дома, у сваей хаце, бо калі захочацца есьці, дык заўсёды хлеб і ежа пад рукамі.
  7. На сваіх дваіх. — Прыказвае той, хто прышоў пехатой.
  8. Насілу ў хату ўваліўся. — Калі нехта зь вялікімі цяжкасьцямі прыйдзе да хаты.
  9. Нас ня поля насеіна. — Калі між блізкіх сваякоў ці сяброў пачынаецца нязгода. Гэтым напамінаецца, што іх мала, а затое яны мусяць жыць у згодзе й дапамагаць адзін аднаму.
  10. На суд ідуць - абодва хвалюцца. А з суду ідуць - адзін хваліцца. — Калі на суд ідуць - кажны спадзяецца выйграць справу. Ідучы з суду, толькі той хваліцца, хто выграў.
  11. Насьсяру! — Лаянка з апошніх слоў.
  12. Насьсяру багачу: я ўжо свой сноп калачу. — Кажа жняя, калі нажне першы сноп.
  13. На табе нябожа, што мне нягожа. — Калі нехта дора ці аддае другому, што сабе ня трэба ды яно ня мае ніякай вартасьці.
  14. Натрапіў злы на паганага. — Калі ў спрэчку ўступаюць два ліхія, што адзін аднаму ня ўступаюць.
  15. Наўзьвей вецір. — Калі ідуць нечага шукаць, ня ведаючы, дзе яно ёсьць, а вось мо' дзе натрапіцца выпадкова.
  16. На ўраджай ні зважай, а жыта сей. — Прыказваюць сяляне, калі прыйдзе пара сеяць.
  17. На хаценьня ёсьць цярпеньня. — Адказваюць таму, хто свой праступак паясьняе тым, што яму гэтага захацелася.
  18. На ціхага Бог нанясе, а рэзвы сам набяжыць.
    1. Калі спакойнаму здарыцца нейкае няшчасьце.
    2. Калі рэзвы трапіць у нейкае няшчасьце.
  19. На чужую павару ні настаўляй вару.
    1. Калі няма чаго сыпаць у гаршчок, дык ня варта й вару заварваць. Прыказваюць таму, хто ня мае грошы, а рыхтуецца вялікія закупы рабіць ці закладаць прадпрыемства, спадзяючыся на грошы чужыя.
    2. Калі няма адпаведнай снасьці, дык не пачынай пэўнай работы. (Павара - прылада гнуць абручы. Калі пад рукамі няма павары, дык ня грэй вады распарваць матар'ял на абручы).
  20. На чыім вазку еду, таму й песьню пяю. — Хто зь нейчай ласкі жыве, таму й дагаджае.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019