-
1
Каб агуркі радзілі, і каб пастушкі хадзілі. — Прыказваюць, калі садзяць агуркі, бо толькі тады пастушкі ходзяць у вагуркі, калі яны зародзяць.
-
2
Каб Бог даў майму сыну той розум наперад, што ў мужыка ззаду, сказаў жыд. — Аб тое, што беларускі селянін дэталёва перадумляе мінулыя свае памылкі й хібы.
-
3
Каб былі грудзі на завесах, дык-бы сэрца паказаў. — Гэтак упэўнівае той, хто даводзіць, што ён кажа шчырую праўду.
-
4
Каб веданьня дзе абвалішся, дык-бы абышоў тоя месца. — Гэтак разважаюць, калі здарыцца няшчасьце.
-
5
Каб гаварыць зь ім, дык трэба зялезнага бобу пад'есьці. — Прыказваюць аб тым, з кім цяжка згаварыцца, ці каго цяжка пераканаць. Боб - трывалая яда, а «зялезны боб» бадай-што яшчэ трывалейшы, вось таму й трэба зялезнага бобу пад'есьці, каб быць вытрывалым ды некага перагаварыць.
-
6
Каб гультай рабіў, дык-бы й дома хлеб быў. — Прыказваюць на валачашчага чалавека, які ходзе па сьвеце быццам шукаць хлеба.
-
7
Каб майму сыну той розум наперад, што ў мужыка ззаду. — Гэтак прыказвае мешчанін аб сялянскім розуме.
-
8
Каб ня дзірка ў роця, дык хадзіў-бы ў злоця. — Гэтак наракае бедны, што ўсё жыцьцё ён працуе толькі на ежу.
-
9
Каб ня ежка, ні адзежка, дык была-бы грошы дзежка. — Чалавек весь свой век працуе на ежу й адзетак.
-
10
Каб ня клін ды ня мох, дык-бы цесіль здох. — Гэтак жартуюць зь цесьля, што ён з дапамогай кліна й моху ліквідуе свае хібы ў рабоце.
-
11
Каб пілося, елася й болі хацелася. — Прыказвае гаспадар, калі частуе гасьцей.
-
12
Каб праз маё гарлечка ды цікла рэчка, дык-бы я напіўся. — Прыказваюць гультаю, які ляніцца самога сябе абслужыць.
-
13
Каб сьвіньні рогі, дык-бы йіна ўвесь сьвет збала. — Прыказваюць аб злосным, але слабым чалавеку.
-
14
Каб тваё слоўца ды Богу ў сэрца. — Прыказваюць, калі дзякуюць за добрыя пажаданьні.
-
15
Каб ты гэтак з духам быў, як гэта праўда. — Прыказваюць манюку.
-
16
Каб ты гэтак з носам быў, як гэта праўда. — Прыказваюць манюку.
-
17
Каб ты ў галёнку сьвістаў. — Гэтак старыя лаялі падшыванцаў, што ў хаце сьвісталі. Старыя верылі, што ў тэй хаце віхор страху зьдзярэ, у якой сьвісталі.
-
18
Каб цябе качка стаптала. — Гэтак жартуюць з малых дзяцей.
-
19
Кабыла за дзелам, а жарабя бязь дзела. — Прыказваюць, калі нехта, запрошаны ў госьці ці на бяседу, прыходзе й сам і прыводзе з сабой незапрошанага.
-
20
Кавалер сьвіньні па каўнер. — Гэтак высьмейваюць падлетка, які ўяўляе сябе дзяцюком.
На запыт знайшлося 164 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць