-
121
Кепска пані Грыгоры, чым далі, тым горы. — Калі нейкая справа пагаршаецца.
-
122
Кехам, кехам, торба зь мехам. — Гэткім гукаперайманьнем перадаюць пачатак плачу маладзёна.
-
123
Кій на кій шкодзя, а абед на абед ня шкодзя. — Прыказвае гаспадар, калі госьць адмаўляецца ад абеду тым, што ўжо паабедаў.
-
124
Кінуў-рынуў. — Без развагі пакінуў: «А ён кінуў-рынуў ды пашоў у сьвет».
-
125
Кінуў хлеб ды пашоў крошак шукаць. — Выказваецца аб тым, хто кінуў неблагую гаспадарку ды пашоў на дрэнныя заработкі.
-
126
Кінь за сабой, знайдзіш пірад сабой. — Калі некаму дапаможаш, дык нехта й табе дапаможа ў бядзе.
-
127
Кіпіць, як у гаршку. — Прыказваюць, калі недзе ў хаце ўшчалася працяглая сварка.
-
128
Класьці зубы на паліцу. — Прыказваюць, калі няма чаго есьці: «Прадам табе жыта, а сам палажу зубы на паліцу?».
-
129
Клін клінам выганяюць. — Прыказваюць, калі лечаць ці папраўляюць гэткім самым чынам, як было пашкоджана.
-
130
Кляне рукі складаючы. — Калі нехта некаму пагібелі зыча.
-
131
Кожнаму дразду па сваім гнязду. — Кажны нармальны чалавек рупіцца аб сваей сям'і, радні, народзе.
-
132
Кожнаму трэба сваю галамянку агрызьці. — Галамянка - голая костка. Даўней людзі мелі веру, што добрае й благое жыцьцё назначана кажнаму пры нараджэньні. Аднаму прызначана адгараваць сваё гора змалада, а другому пад старасьць.
-
133
Кожная какоша пад сябе капоша. — Кажны згортвае да сябе багацьце.
-
134
Кожны дурань да сябе цягне. — Кажны болей дбае аб сабе, як аб іншых.
-
135
Кожны кеп сваей пядзьдзю мера. — Кажны робе разьлік з свайго пагляду.
-
136
Кожны кравец сваім кроям, а кожны чалавек сваім строям. — Як у кажнага краўца ёсьць асаблівы вузор крою, гэтак і кажны чалавек мае сваю асаблівасьць у складзе цела й натуры.
-
137
Кожны кулік сваё балота хваля. — Кажны жыхар сваю краіну хвале.
-
138
Кожны прыгадвае свайму гору. — Кажны шукае выйсьця з свайго гора.
-
139
Кожны цыган сваю кабылу хваля. — Калі нехта расхвальвае сваё, хоць і благое.
-
140
Козамі сена ні варта глуміць. — Прыказваюць таму, хто прымушае піць гарэлку таго, што піць яе ня ўмее.
На запыт знайшлося 164 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць