3441 адклеіць, -клею, -клеіш, -клеіць; зак., што. Аддзяліўшы, зняць прыклеенае; адарваць, адляпіць. Адклеіць канверт. 3442 адклейванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адклейваць — адклеіць. 3443 адклейвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адклеіцца. 2. Зал. да адклейваць. 3444 адклейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адклеіць. 3445 адклеймаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адклеймаваць. 3446 адклеймаваць, -кляймую, -кляймуеш, -кляймуе; зак., каго-што. Паставіць кляймо на пэўных прадметах, групе прадметаў; заклеймаваць. Адклеймаваць лес. Адклеймаваць жывёлу… 3447 адклёпвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адкляпацца. 2. Зал. да адклёпваць. 3448 адклёпка, -і, ДМ -пцы, ж. Тое, што і адклёпванне. 3449 адклёўваць, -ае. Незак. да адкляваць. 3450 адкліканне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адклікаць — адклікаць (у 2 знач.). 3451 адкліканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адклікаць. 3452 адклікацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адклікнуцца. 2. Зал. да адклікаць. 3453 адклікаць, -клічу, -клічаш, -кліча; зак., каго-што. 1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды-н.; адазваць. А калі выйшлі з зямлянкі, Жаўна адклікаў Лясніцкага ўбок.… 3454 адклікаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адклікаць. 3455 адклікнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Адказаць на чый-н. зварот, кліч; адазвацца, адгукнуцца. Затрашчала галлё — пранёсся водгук. Толькі пташкі адклікнуліся!… 3456 адключаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адключыць. 3457 адключацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адключыцца. 2. Зал. да адключаць. 3458 адключаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адключыць. 3459 адключыцца, -ключуся, -ключышся, -ключыцца; зак. Перастаць дзейнічаць у выніку раз'яднання з агульнай сістэмай. Светафор аўтаматычна адключыўся. // перан. Пакінуць… 3460 адключыць, -ключу, ключыш, -ключыць; зак., што. Спыніць дзеянне чаго-н., раз'яднаўшы яго з агульнай сістэмай; выключыць. Адключыць званок, тэлефон.