3401 адкашлянуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да адкашляць. 3402 адкашляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. 1. Кашляючы, прачысціць глотку, выдаліць з яе што-н. кашлем. Стары адкашляўся, як перад доўгім выступленнем, і пачаў дакладваць… 3403 адкашляць, -яю, -яеш, -яе; зак., што і без дап. Тое, што і адкашляцца. Адкашляць макроту. 3404 адквітацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Тое, што і расквітацца (у 2 знач.); адпомсціць. Быццам ён [Адам] з неастылым задорам юначым Адквітацца цяпер захацеў… 3405 адквітаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разлічыцца з кім-н., адплаціўшы тым жа самым. // У спорце — выйграць у праціўніка столькі ж, колькі выйграў ён; адгуляць.… 3406 адквітвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адквітацца. 3407 адквітваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адквітаць. 3408 адквітнець, -ею, -ееш, -ее; зак. Скончыць цвісці; адцвісці. Даўно адквітнелі каштаны І восень апала з дубоў. Прыходзька. // Пражыць маладыя гады, страціць свежасць;… 3409 адкіданне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкідаць — адкідаць. 3410 адкідацца, -аецца; незак. Зал. да адкідаць. 3411 адкідаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Адкінуць што-н. за некалькі разоў. Адкідаць каменне ўбок. 3412 адкідаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкідаць. 3413 адкідванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкідваць — адкінуць. 3414 адкідвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адкінуцца. 2. Зал. да адкідваць. 3415 адкідваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкінуць. 3416 адкідны, -ая, -ое. Які можа адкідвацца, адкінуцца (у 2 знач.) (пра што-н., замацаванае адным краем). У зале рассядаліся гледачы: стукалі адкідныя крэслы, шморгалі… 3417 адкіды, -аў; адз. няма. Непрыгодныя рэшткі чаго-н., адходы; смецце; нечыстоты. Адкіды вытворчасці. Адкіды арганізма. // перан. Падонкі чалавечага грамадства,… 3418 адкінуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал, пр. ад адкінуць. 3419 адкінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Адхіліцца, адваліцца назад (пра чалавека, пра часткі яго цела). Ільіч весела засмяяўся, аж неяк адкінуўся назад, а потым… 3420 адкінуць, -ну, -неш, -не; зак., каго-што. 1. Кінуўшы, перамясціць убок, назад, наперад. [Карп] папляваў у далоні, глыбока капнуў рыдлёўкай старое вогнішча, адкінуў…