3381 адкасаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Адвярнуць, апусціць што-н. закасанае. Выйшаў Грыша на грудок, абцёр з ног гразь, адкасаў калашыны. Пальчэўскі. 3382 адкасванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкасваць — адкасаць. 3383 адкасвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адкасацца. 2. Зал. да адкасваць. 3384 адкасваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкасаць. 3385 адкасіцца, -кашуся, -косішся, -косіцца; зак. Разм. 1. Закончыць касьбу. 2. Кінуць касіць, перастаць працаваць на касьбе па нейкіх прычынах. Ну, дзе там ужо..… 3386 адкасіць, -кашу, -косіш, -косіць; зак. 1. Пракасіць каля чаго-н. Адкасіць ад мяжы. 2. Адпрацаваць на касьбе за што-н. [Шышкін:] — Улетку ці адажне жонка, ці… 3387 адкаснуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Адстаць, адчапіцца, адвязацца. [Аўгіня:] — Адкасніся ад мяне. Ідзі прэч. Колас. [Хмялеўскі:] — Ды каб я ад Халусты адкаснуўся,… 3388 адкат, -у, М -каце, м. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкочваць — адкаціць і адкочвацца — адкаціцца. 2. Спец. Зваротны рух ствала ці ўсёй гарматы пасля… 3389 адкатацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Кончыць катацца. 3390 адкатачны, -ая, -ае. Спец. Прызначаны для адкаткі, звязаны з адкаткай. Адкатачны вагон. Адкатачныя работы. 3391 адкатка, -і, ДМ -тцы, ж. Спец. Вываз здабытых карысных выкапняў з забояў і шахтаў. Напалову завершана механізацыя працэсаў бурэння, падземнай адкаткі руды і пароды.… 3392 адкатчык, -а, м. Горнарабочы, які працуе на адкатцы. 3393 адкаціцца, -качуся, -коцішся, -коціцца; зак. 1. Коцячыся, перамясціцца ў які-н. бок на пэўную адлегласць. Кола далёка адкацілася ад двара і, трапіўшы ў разору,… 3394 адкаціць, -качу, -коціш, -коціць; зак., каго-што. Коцячы, перамясціць што-н. у іншае месца. Адкаціць калодку з-пад ног. Адкаціць калёсы ўбок. □ Ужо адкаціў кулямёты… 3395 адкачаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. Вярнуць чалавеку прытомнасць. Адкачаць тапельца. 3396 адкачвацца, -аецца; незак. Зал. да адкачваць. 3397 адкачваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкачаць. 3398 адкашліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкашлівацца — адкашляцца. 3399 адкашлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адкашляцца. 2. Зал. да адкашліваць. 3400 адкашліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкашляць.