3481 адкормліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкарміць. 3482 адкос1, -у, м. 1. Нахільная паверхня гары, узгорка і пад.; адхон. Трыма крокамі .. [Пархвен] перайшоў схілісты адкос, лёг на зямлю і прыгледзеўся. Чорны. … 3483 адкос2, -у, м. Адработ касьбой за паслугу, пазыку і пад. Ніякі калгас не будзе пазычаць збожжа ў другім калгасе на аджон ці на адкос. Лужанін. 3484 адкоснік, -а, м. Спец. Прыстасаванне да грэйдэра, дарожнай машыны, для апрацоўкі адкосаў канаў. 3485 адкосны, -ая, -ае. Спец. Які зроблены або які ідзе нахільна, наўскос. Адкосная падпорка. 3486 адкоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкаваць. 3487 адкочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкаціць. 3488 адкочванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкочваць — адкаціць. 3489 адкочвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адкаціцца. 2. Зал. да адкочваць. 3490 адкочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкаціць. 3491 адкошаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкасіць. 3492 адкошванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адкошваць — адкасіць (у 1, 2 знач.). 3493 адкошвацца, -аецца; незак. Зал. да адкошваць. 3494 адкошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкасіць (у 1, 2 знач.). 3495 адкрадванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрадваць — адкрасці. 3496 адкрадваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адкрасці. 3497 адкрадзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адкрасці. 3498 адкрасаваць, -суе; зак. 1. Скончыць красаваць, адцвісці. Прасёлак віўся між жытнёвых палеткаў, і прыемна было ісці ім, калі паабапал кланялася і ціха шапацела кранутае… 3499 адкрасоўваць, -ае. Незак. да адкрасаваць. 3500 адкрасці, -краду, -крадзеш, -крадзе; зак., каго-што. Украсці тое, што было забрана, адабрана. Позна ўночы вярнуўся Максім, прывёз трохі сена. Проста сказаць, адкраў…