4241 адпраўнік, -а, м. Тое, што і адпраўшчык. Адпраўнік тэлеграмы. 4242 адпраўны, -ая, -ое. 1. Такі, з якога адпраўляюць каго-, што-н., адкуль адпраўляюцца. Адпраўны пункт. 2. перан. Такі, з якога зыходзяць; зыходны, пачатковы. Тэма… 4243 адпраўшчык, -а, м. Той, хто адпраўляе што-н. з аднаго месца ў другое. Адпраўшчык кантэйнера. Адпраўшчык бандэролі. 4244 адпраўшчыца, -ы, ж. Жан. да адпраўшчык. 4245 адпрацаваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад адпрацаваць. 2. у знач. прым. Які пабыў у рабоце і стаў непрыдатным. Адпрацаваная пара. 4246 адпрацавацца, -цуюся, -цуешся, -цуецца; зак. Скончыць працу. Там дзень, там два-тры, там за паўднёўку ўправіцца [Лейба Яхніч], з кажуха кажушок зробіць, з буркі світку.… 4247 адпрацаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак. 1. Разлічыцца за даўгі, атрыманыя грошы і пад. сваёй працай; адрабіць. Тады Бай-Цзы злітаваўся і згадзіўся, каб яму гэтыя грошы… 4248 адпрацоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адпрацоўваць. 4249 адпрацоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпрацаваць. 4250 адпрацоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. адпрацоўваць — адпрацаваць (у 1, 4 знач.). 4251 адпрошвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адпрасіцца. 4252 адпрэгчы, -прагу, -пражэш, -пражэ; -пражом, -пражаце, -прагуць; пр. адпрог, -прэгла і -прагла; заг. адпражы; зак., каго. Вызваліць ад запрэжкі, зняць вупраж; выпрагчы.… 4253 адпрэгчыся, -пражэцца; -прагуцца; гар. адпрогся, -прэглася і -праглася; зак. Вызваліцца ад запрэжкі, выпрагчыся. Конь адпрогся. 4254 адпрэжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпрэгчы. 4255 адпрэпараваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Вырабіць прэпарат з чаго-н. (для даследавання, лячэння і пад.). 4256 адпрэчваць, -аю, -аеш, -ае. Разм. Незак. да адпрэчыць. 4257 адпрэчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак. Разм. Адхіліць, не даць чым-н. займацца, прымусіць пакінуць месца, пасаду. [Сымон:] Я думаю! Гэта ж не жартачкі! — ад усяго адпрэчылі,… 4258 адпуджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпудзіць. 4259 адпуджвацца, -аецца; незак. Зал. да адпуджваць. 4260 адпуджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпудзіць.