4261 адпудзіць, -пуджу, -пудзіш, -пудзіць; зак., каго. 1. Спалохаўшы, адагнаць. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся адпудзіць… 4262 адпужаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. Разм. Пужаючы, прымусіць адмовіцца ад якіх-н. дзеянняў, намераў; пужаючы, прагнаць. [Косця:] — Каля палянкі, на галінках… 4263 адпужвацца, -аецца; незак. Зал. да адпужваць. 4264 адпужваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпужаць. 4265 адпусканне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адпускаць — адпусціць (у 1—5 знач.). 4266 адпускацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адпусціцца. 2. Зал. да адпускаць. 4267 адпускаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпусціць. 4268 адпускная, -ой (-ое), ж. Дакумент аб водпуску. Праверыць адпускную. // Дакумент, паводле якога за паншчынай прыгонны адпускаўся па волю; вольная. Атрымаць адпускную.… 4269 адпускнік, -а, м. Той, хто ідзе ў адпачынак, знаходзіцца ў водпуску. — Куды зямляк? — Ды от.. у водпуск, на пабыўку пасля шпіталю .. Адпускнік раптам як успомніў… 4270 адпускніца, -ы, ж. Жан. да адпускнік. 4271 адпускны, -ая, -ое. 1. Які мае дачыненне да водпуску. Адпускны месяц. Адпускны білет. 2. у знач. наз. адпускныя, -ых. Зарплата за водпуск. Атрымаць адпускныя.… 4272 адпусціцца, -пушчуся, -пусцішся, -пусціцца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабнуць, зрабіцца менш нацягнутым, заціснутым. Гайкі адпусціліся. Супоня адпусцілася.… 4273 адпусціць, -пушчу, -пусціш, -пусціць; зак., каго-што. 1. Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць ці адлучыцца. Капітан адпусціў паставога, а сам пачаў пісаць пратакол.… 4274 адпушчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпусціць. 4275 адпушчэнне, -я, н. Уст. Дараванне грахоў, віны і пад. Адпушчэнне грахоў. ◊ Казёл адпушчэння гл. казёл. 4276 адпырскваць, -ае; незак. Адбіваць, адлюстроўваць што-н. ад якой-н. паверхні. Сонца ўжо было не відаць. Толькі макаўкі ліп і каштанаў заліты яго развітальным святлом,… 4277 адпырхвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Аддзімаючыся носам, ротам, адганяць ваду. [Чалавек] качаецца, нібы цюлень, у марской пене, спакойна, нават абыякава адпырхваецца… 4278 адпяванне, -я, н. Царкоўны абрад, які выконваецца над нябожчыкам перад пахаваннем. А бацюшка параіў з'ездзіць у другі прыход, калі [Андрэй] хоча, каб хлопчык з… 4279 адпяваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго. Спраўляць над нябожчыкам абрад адпявання. Калі пакідаў свет музыка, Яго на стале адпявалі. Танк. 4280 адпякацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адпячыся. 2. Зал. да адпякаць.