4281 адпякаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпячы. 4282 адпяразванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпяразваць — адперазаць. 4283 адпяразвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адперазацца. 4284 адпяразваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адперазаць. 4285 адпяты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпяць. 4286 адпяць, адапну, адапнеш, адапне; адапнём, адапняце; пр. адпяў, -пяла; заг. адапні; зак., каго-што. 1. Аддзяліць, адгарадзіць, павесіўшы што-н. (штору, занавеску… 4287 адпячатак, -тка, м. Спец. След ад пальцаў, які астаўся на чым-н. Адпячаткі пальцаў на кнізе. 4288 адпячатаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адпячатаць. 4289 адпячатаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Раскрыць, распакаваць. Адпячатаць канверт. 4290 адпячатвацца, -аецца; незак. Зал. да адпячатваць. 4291 адпячатваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адпячатаць. 4292 адпячы, -пяку, -пячэш, -пячэ; -пячом, -печаце, -пякуць; пр. адпёк, -пякла, -пякло; зак., што. Пратрымаўшы даўжэй, чым трэба ў печы, перапячы. Адпячы хлеб. 4293 адпячыся, -пячэцца; -пякуцца; зак. Прабыўшы залішне доўга ў печы, перапячыся. Хлеб адпёкся. 4294 адрабіцца, -раблюся, -робішся, -робіцца; зак. Разм. Скончыць работу. // Стаць непрыдатным да работы. 4295 адрабіць, -раблю, -робіш, -робіць; зак. 1. Разлічыцца за даўгі, атрыманыя грошы і пад. сваёй працай. — Дзякуй вам, дзякуй! — пачаў паўтараць.. Даніла і ледзь… 4296 адрабляцца, -яецца; незак. Зал. да адрабляць. 4297 адрабляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адрабіць (у 1, 4 знач.). 4298 адработ, -у, М -боце, м. Тое, што і адработак. 4299 адработак, -тку, м. 1. Дзеянне паводле дзеясл. адрабіць (у 1 знач.). 2. толькі мн. (адработкі, -аў). Праца селяніна сваімі прыладамі і коньмі на памешчыка, кулака… 4300 адработачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адработку (у 2 знач.). Адработачная рэнта. Адработачная гаспадарка.