4381 адрынуць, -ну, -неш, -не; зак. Адысці назад, адступіць, адхлынуць. Натоўп адрынуў назад. 4382 адрыпець, -піць; зак. Перастаць рыпець. Адрыпеў журавель над калодзежам. Колькі вёдзер ты нацягаў, Поячы жнівень, Глякі халодзячы, Колькі смагі здымаў, Стомы змываў!..… 4383 адрыў, -рыву, м. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адрываць — адарваць, адрывацца — адарвацца. 2. перан. Страта, разрыў сувязі з чым-н. Адрыў формы ад зместу.… 4384 адрыўны, -ая, -ое. Такі, ад якога можна што-н. (лісткі, старонкі) адрываць; зроблены так, што можа быць адарваны. [Наўмыснік] кожны дзень адрываў лісток з адрыўнога… 4385 адрэагаваць, -гую, -гуеш, -гуе; зак. Адказаць, адазвацца якім-н. чынам на тое або іншае дзеянне, учынкі. Адрэагаваць на крытыку. 4386 адрэгуляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэгуляваць. 4387 адрэгулявацца, -люецца; зак. Прыйсці ў неабходны для работы стан; стаць адрэгуляваным. 4388 адрэгуляваць, -люю, -люеш, -люе; зак.,што. Рэгулюючы машыну, механізм, прывесці ў неабходны для работы стан. Майстар сам спусціў і прыправіў форму, сам адрэгуляваў… 4389 адрэдагаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэдагаваць. 4390 адрэдагаваць, -гую, -гуеш, -гуе; зак., што. Правесці рэдагаванне якога-н. тэксту. Садовічу, Райскаму і Тукалу даручылі напісаць пратакол настаўніцкага сходу і адрэдагаваць… 4391 адрэз, -а, м. 1. Кавалак тканіны, адрэзаны для нашыву чаго-н. Дзядуля адчыніў [куфар] і дастаў адтуль адрэз моцнага корту цёмнага колеру. Якімовіч. Ці не занадта… 4392 адрэзак, -зка, м. 1. Невялікі адрэзаны кавалак чаго-н. [Васіль] адрэзаў з братам некалькі дошак на столь. Паставіў адрэзкі пры сцяне на козлы, каб можна было… 4393 адрэзаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэзаць. ◊ Адрэзаная скіба (луста), адрэзаны кавалак гл. скіба. 4394 адрэзацца, -рэжацца; зак. Быць адрэзаным (гл. адрэзаць у 1 знач.). 4395 адрэзаць, -рэжу, -рэжаш, -рэжа; зак. 1. што. Аддзяліць частку чаго-н. рэжучым інструментам. Выняўшы свежую, дамашняй выпечкі, буханку хлеба, [цётка] адрэзала… 4396 адрэзванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адрэзваць — адрэзаць (у 1, 2 знач.). 4397 адрэзвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адрэзацца. 2. Зал. да адрэзваць. 4398 адрэзваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адрэзаць. 4399 адрэкамендаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адрэкамендаваць. 4400 адрэкамендавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; зак. Назваць пры знаёмстве сябе, свой занятак. — Я Рапецкі! — адрэкамендаваўся Ані маленькі чалавечак з дробненькім тварам.…