4361 адрошчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адрасціць. 4362 адрубны, -ая, -ое. Які мае дачыненне да адрубоў. Адрубная гаспадарка. 4363 адрубы гл. водруб. 4364 адрузлы, -ая, -ае. Разм. Які страціў пругкасць, свежасць; вялы, зморшчаны (пра твар, скуру і пад.). Адрузлы, з чырвона-карычневымі плямамі загару, твар у Бабейкі… 4365 адрузнуць, -ну, -неш, -не; пр. адруз, -ла; зак. Разм. Стаць адрузлым. Усё скрозь закіпела: снег адруз, з узгоркаў паімчалі ручаіны. Броўка. 4366 адруліць, -лю, -ліш, -ліць; зак. Спец. Рухаючыся па зямлі, адвесці куды-н. самалёт. 4367 адрульваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адруліць. 4368 адрыбачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак. Перастаць рыбачыць; спыніць рыбную лоўлю. 4369 адрыванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адрываць — адарваць (у 1, 4 знач.) і адрывацца — адарвацца (у 1 знач.). 4370 адрывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адарвацца. 2. Зал. да адрываць. 4371 адрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адарваць. 4372 адрывачнасць, -і, ж. Уласцівасць адрывачнага. 4373 адрывачны, -ая, -ае. 1. Які складаецца з асобных урыўкаў, які не складае цэлага; няпоўны, мала звязаны. Адрывачныя звесткі. 2. Які перапыняецца нечаканымі паўзамі,… 4374 адрывісты, -ая, -ае. Які раптоўна абрываецца; перарывісты (пра гукі). Зусім недалёчка раздалося некалькі адрывістых стрэлаў. Лынькоў. Брэх вясковых сабак пераклікаўся… 4375 адрыгацца, -аецца. Незак. да адрыгнуцца. 4376 адрыгаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адрыгнуць. 4377 адрыгнуцца, -нецца; зак. 1. Выйсці, выдаліцца са стрававода, са страўніка пры адрыжцы. // безас. Пра адрыжку. Адрыгнуцца цыбуляй. 2. перан. Разм. Выклікаць непрыемныя… 4378 адрыгнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Выдаліць газы, часцінкі ежы пры адрыжцы. 4379 адрыжка, -і, ДМ -жцы, ж. 1. Выхад са стрававода, страўніка праз рот газаў, іншы раз з часцінкамі ежы. Елі Пшыбыцкі з Андрусовічам доўга і прагна, аж пакуль не… 4380 адрына, -ы, ж. Халодная будыніна для захоўвання кармоў, сельскагаспадарчага інвентару; пуня. З чыстай рэчкі Быстрыцы Светлай чыстай вадзіцы, А з адрыны Канюшыны,…