381 апостальскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да апостала (у 1 знач.). Апостальскія пропаведзі. 382 апостраф, -а, м. Надрадковы знак у выглядзе коскі. [Грэч. apostrophos — звернуты ўбок, назад.] 383 апосум, -а, м. Невялікая жывёліна з сямейства сумчатых пацукоў, якая водзіцца ў Амерыцы. 384 апоўдні, прысл. Тое, што і апаўдні. Апоўдні да вёскі падышла група людзей. Лынькоў. Апоўдні сонца праз малюсенькае акенца засвяціла.. [Явічу] у твар. Чорны. Апоўдні… 385 апоўзаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін. / у перан. ужыв. [Бацька:]… 386 апоўзваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаўзці. 387 апоўзень, -зня, м. Маса грунту, пароды, якая пад дзеяннем цяжару спаўзае па схіле. 388 апоўзіны, -зін; адз. няма. Звязаныя канцамі бярозавыя ці іншыя дубцы, якія ўскладаюцца на стог для ўмацавання сена. Бацька сек апоўзіны на другі наш стог, а маці..… 389 апоўзлы, -ая, -ае. Які апоўз, апусціўся. Апоўзлы бераг. □ На сцэну выйшаў мужык у чырвонай кашулі, у апоўзлых штанах і ў лапцях. Самуйлёнак. 390 апоўзневы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апоўзня. Апоўзневыя працэсы. Апоўзневы грунт. 391 апоўначы, прысл. У 12 гадзін ночы. Гадзіны за тры да заходу сонца цянькамі накіраваўся Гамыра на Папоўскія хутары, а апоўначы быў ужо на засадзе, вартуючы выганы… 392 апошлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апошліць. 393 апошліцца, -ліцца; зак. 1. Стаць пошлым, нікчэмным, вульгарным. 2. Стаць збітым, ацяганым ад частага ўжывання. 394 апошліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго-што. Зрабіць пошлым; выставіць як дробнае, нікчэмнае. Апошліць пачуцці. 395 апошні, -яя, -яе. 1. Які знаходзіцца на самым канцы чаргі, шэрагу падобных прадметаў, з'яў. На апошняй платформе, хутаючыся ў каўнер кажуха, стаяў вартавы.… 396 апрабаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрабаваць. 397 апрабаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апрабаваць. 398 апрабаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., што. 1. Узяць на выпрабаванне, паставіць на (пад) выпрабаванне, перш чым пачаць карыстацца (якім-н. механізмам). Апрабаваць… 399 апрабацыя, -і, ж. 1. Афіцыйнае ўхваленне, якое выносіцца на падставе выпрабаванняў, праверкі. Апрабацыя навучальных праграм. 2. Спец. Абследаванне гатунковых… 400 апрабоўванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. апрабоўваць — апрабаваць (у 1 знач.).