341 аплюхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Апырскацца, абліцца. Аплюхацца граззю. 342 аплюхаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Апырскаць, абліць. 343 аплюхвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да аплюхацца. 2. Зал. да аплюхваць. 344 аплюхваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аплюхаць. 345 апляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апляваць. 346 аплявацца, аплююся, аплюешся, аплюецца; аплюёмся, аплюяцеся; зак. Разм. Апляваць, апырскаць сябе слінай. 347 апляваць, аплюю, аплюеш, аплюе; аплюём, аплюяце; зак., каго-што. 1. Пакрыць каго-, што-н. пляўкамі. 2. перан. Беспадстаўна зняважыць, зганьбіць, абняславіць… 348 аплявуха, -і, ДМ -вусе, ж. Разм. груб. Удар рукой па шчацэ. Пажылы капітан размахнуўся з усяго пляча і заляпіў такую аплявуху Коху, што той пахіснуўся назад. Лынькоў.… 349 аплявушыць, -вушу, -вушыш, -вушыць; зак., каго. Разм. груб. Даць аплявуху; ударыць рукой па шчацэ, па твары. Ад страху я заплюшчыў вочы і чакаў: вось, вось дзядзька… 350 аплятальны, -ая, -ае. Які выкарыстоўваецца для аплёткі. 351 аплятанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аплятаць — аплесці. 352 аплятацца, -аецца; незак. Зал. да аплятаць. 353 аплятаць, -аю, -аеш, -ае. 1. Незак. да аплесці. 2. Разм. Прагна, са смакам есці. Адам сеў па траву, раздзёр селядца, запэцкаўшы пальцы аб вантробы, і пачаў з… 354 аповесць, -і, ж. 1. Мастацкі твор апавядальнага характару, які займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем. Аповесць К.Чорнага “Вясна”. □ — Хачу напісаць… 355 апоены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаіць. 356 апой, -ю, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаіць і стан паводле знач. дзеясл. абапіцца. 357 апойванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апойваць—апаіць. 358 апойвацца, -аецца; незак. Зал. да апойваць. 359 апойваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаіць. 360 апойка, -і, ДМ -йцы, ж. Шкура малочнага цяляці.