261 апіловачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да апілоўкі. Апіловачныя работы. // Які прызначаны, служыць для апілоўкі. Апіловачны станок. 262 апілоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апілоўваць — апілаваць. 263 апілоўвацца, -аецца; незак. Зал. да апілоўваць. 264 апілоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апілаваць. 265 апілоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апілоўваць — апілаваць. 266 апілоўшчык, -а, м. Той, хто апілоўвае што-н. 267 апінаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. Незак. да абапяць. 268 апірацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абаперціся. 269 апіраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абаперці. 270 апірышча, -а, н. Тое, што і апора (у 1, 3 знач.). Сам [Лоўгач] нядаўна блукаў у змрочным карагодзе супярэчлівых думак, вагаўся, шукаў апірышча ў жыцці, каб не… 271 апісальнік, -а, м. Кніжн. Той, хто апісвае што-н. У рэпартажы вядучыя павінны быць не толькі рэгістратарамі і апісальнікамі падзей. “Звязда”. 272 апісальніцтва, -а, н. Натуралістычнае апісанне без спробы тыпізацыі, ацэнкі. Тут [у апавяданні] ужо прыкметна імкненне аўтара не да апісальніцтва, а да тыпізацыі, мастацкага… 273 апісальны, -ая, -ае. Пабудаваны на апісанні, абмежаваны адным апісаннем. Апісальная заалогія. Апісальны курс граматыкі. 274 апісальцасць, -і, ж. Уласцівасць апісальнага. Цішка Гартны глыбока пранікае ў падзеі, часткова пазбаўляецца натуралістычнай апісальнасці і схематызму, якія часам адчуваліся… 275 апісанне, -я, н. Слоўная, пісьмовая або вусная, абмалёўка каго-, чаго-н. Трэцяе апавяданне пачынаецца апісаннем вечара: як заходзіла сонца, як узнімаўся туман,… 276 апісаны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад апісаць. 2. у знач. прым. Такі, усе стораны, грані якога з'яўляюцца датычнымі да акружнасці, паверхні (пра многавугольнік,… 277 апісаць, апішу, апішаш, апіша; зак., каго-што. 1. Падрабязна расказаць пра каго-, што-н.; абмаляваць каго-, што-н. сродкамі пісьмовай мовы. Я не буду ўнутр залазіць… 278 апісванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апісваць — апісаць. 279 апісвацца, -аецца; незак. Зал. да апісваць. 280 апісваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апісаць