221 апераны, -ая, -ае. Які пакрыўся пер'ем; увабраўся ў пер'е. Калі ж здараўся часам выпадак такой незвычайнай важнасці, што на траву.. звальваўся з гнязда толькі… 222 аператар, -а, м. 1. Уст. Доктар, які праводзіць аперацыю (у 1 знач.); хірург. 2. Кваліфікаваны рабочы, які кіруе работай складанага механізма або ўстаноўкі.… 223 аператарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жанчына-аператар, якая кіруе работай складанага механізма або адказвае за выкананне вытворчага працэсу. 224 аператарскі, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да аператара. 2. у знач. наз. аператарская, -ай, ж. Памяшканне, у якім працуе аператар. 225 аператыўка, -і, ДМ -тыўцы; Р мн. -тывак; ж. Разм. Кароткі сход для вырашэння неадкладных спраў; лятучка. Узбуджаны тон Булаевых выступленняў на аператыўках, гучныя… 226 аператыўнасць, -і, ж. Уласцівасць аператыўнага. Аператыўнасць у рабоце. Аператыўнасць кіраўніцтва. □ Для большай аператыўнасці, рухавасці атрада была выдзелена група… 227 аператыўнік, -а, м. Разм. 1. Аператыўны работнік — супрацоўнік органаў міліцыі, дзейнасць якога — папярэджанне і раскрыццё злачынстваў. Аператыўнікі зрабілі вобыск.… 228 аператыўны, -ая, -ае. Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны. — Абавязак кур'ера быць аператыўным, загады выконваць бездакорна. Васілевіч.… 229 аперацыйны, -ая, -ае. 1. Прызначаны для аперацыі, звязаны з аперацыяй (у 1 знач.); хірургічны. Аперацыйны стол. Аперацыйнае ўмяшанне. □ Калі іх, бацькоў, упусцілі… 230 аперацыя, -і, ж. 1. Механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне і пад.) з мэтай лячэння. Пластычная аперацыя. □ Адкрылася старая рана, і… 231 апервацца, -аецца. Незак. да аперыцца (у 1 знач.). 232 аперціся, абапруся, абапрэшся, абапрэцца; абапромся, абапрацеся; пр. абапёрся, абаперлася; зак. Тое, што і абаперціся. 233 аперцыпіравацца, -руецца; незак. Зал. да аперцыпіраваць. 234 аперцыпіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. Асвоіць (асвойваць) на аснове папярэдняга вопыту. 235 аперцэпцыйны, -ая, -ае. Спец. Які мае дачыненне да аперцэпцыі. 236 аперцэпцыя, -і, ж. Спец. Залежнасць успрыняцця ад папярэдняга індывідуальнага вопыту, ранейшых уяўленняў і запасу ведаў. [Ад лац. ad — пры і perceptio — успрыняцце.]… 237 аперыраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аперыраваць. 238 аперыраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аперыраваць (у 1 знач.). 239 аперыравацца, -руецца; незак. Зал. да аперыраваць. 240 аперыраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. 1. таксама зак., каго. Рабіць (зрабіць) каму-н. аперацыю (у 1 знач.). Аперыраваць хворага. 2. Праводзіць, выконваць ваенныя…