181 апатыя, -і, ж. Стан душэўнай абыякавасці, раўнадушнасці. У .. [Касі] з'явілася да ўсяго апатыя, зарадзілася няўпэўненасць у сваіх поглядах. Карпюк. [Карызну]… 182 апаўдні і апаўдня, прысл. У сярэдзіне дня; апоўдні. 183 апаўзанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаўзаць — апаўзці. 184 апаўзаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаўзці. 185 апаўзці, -зу, -зеш, -зе; -зём, -зяце; пр. апоўз, апаўзла, апаўзло; зак. 1. Спаўзці ўніз (пад дзеяннем цяжару); асесці. Зямля апаўзла. □ Радзецкі ўзмахнуў рукамі,… 186 апаўночы, прысл. Тое. што і апоўначы. 187 апафегма, -ы, ж. Спец. Кароткае дасціпнае павучальнае выслоўе. [Грэч. apоphthegma — кароткае трапнае слова.] 188 апафема, -ы, ж. Спец. Перпендыкуляр, які апушчаны з цэнтра правільнага многавугольніка на адну з яго старон. [Ад грэч. apoti**thēmi — адкладваю ўбок.] 189 апафеоз, -у, м. 1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — абрад абагаўлення героя, імператара і інш. 2. Услаўленне, ушанаванне якой-н. асобы, з'явы і пад. [Паэма П.Броўкі]… 190 апахмяліцца, -хмялюся, -хмелішся, -хмеліцца; зак. Разм. Тое, што і пахмяліцца. [Бацька] усё ж не ўтрываў, прахрыпеў да старой, ці не знайшла б чаго апахмяліцца. Мележ.… 191 апахмяляцца, -яюся, -яешся, -яецца. Незак. да апахмяліцца. 192 апашкі, прысл. Разм. Тое, што і наапашкі. Станіслаў зняў свой пінжак і накінуў .. [Галі] апашкі на плечы. Сабаленка. 193 апашленне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апашляць-апошліць і стан паводле знач. дзеясл. апашляцца — апошліцца. 194 апашляцца, -яецца; незак. 1. Незак. да апошліцца. 2. Зал. да апашляць. 195 апашляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да апошліць. 196 апаэтызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаэтызаваць. 197 апаэтызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., каго-што. Паказаць, падаць каго-, што-н. у паэтычным, ідэалізаваным выглядзе. [Максіму] хацелася неяк узняць, апаэтызаваць Машу.… 198 апаясаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаясаць. 199 апаясацца, апаяшуся, апаяшашся, апаяшацца; зак. 1. Надзець на сябе пояс; падперазацца. 2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абкружыцца чым-н. Апаясаўся ён [Ленінград]… 200 апаясаць, апаяшу, апаяшаш, апаяша; зак., каго-што. 1. Надзець на каго-н. пояс, падперазаць каго-, што-н. 2. перан. Працягнуцца вакол чаго-н., абкружыць, ахапіць…