121 апанятоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апанятаваць. 122 апаплексічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апаплексіі; звязаны з апаплексіяй. ○ Апаплексічны ўдар гл. удар. 123 апаплексія, -і, ж. Кровазліццё ў мозг або закупорка мазгавых сасудаў, якія выклікаюць параліч; інсульт. [Грэч. apopleksia.] 124 апаражненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаражніць. 125 апаражніцца, -ражнюся, -рожнішся, -рожніцца; зак. 1. Стаць пустым, парожнім. Апаражніліся першыя бутэлькі і першыя талеркі. Крапіва. 2. Разм. Схадзіць па сваёй… 126 апаражніць, -ражню, -рожніш, -рожніць; зак., што. Зрабіць пустым, парожнім, [Юзя:] — Апаражні конаўку ды схадзі, калі хочаш, за грэблю па суніцы. Бажко. // Вызваліць,… 127 апаражняцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. Незак. да апаражніцца. 2. Зал. да апаражняць. 128 апаражняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да апаражніць. 129 апараны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад апарыць. 2. у знач. прым. Які мае сляды пашкоджання парай або кіпнем. Апараныя рукі. ◊ (Выскачыць) як апараны —… 130 апарасіцца, апаросіцца; зак. Нарадзіць парасят. 131 апарат, -а і -у, М -раце, м. 1. -а. Спецыяльны прыбор для выканання якой-н. работы. Тэлефонны апарат. Даільны апарат. Фатаграфічны апарат. Тарпедны апарат.… 132 апаратны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да апарата, звязаны з апаратам (у 1 знач.). 2. у знач. наз. апаратная, -ай, ж. Памяшканне, дзе размешчана апаратура.… 133 апаратура, -ы. ж., зб. Сукупнасць апаратаў для якой-н. работы. Медыцынская апаратура. Хімічная апаратура. // Абсталяванне лабараторыі, цэха і інш. 134 апаратчык, -а, м. Рабочы, які наглядае за працай апаратуры. 135 апаратчыца, -ы, ж. Жан. да апаратчык. 136 апарванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апарваць — апарыць. 137 апарвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да апарыцца. 138 апарваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апарыць. 139 апарня, -і, ж. Спец. Памяшканне, у якім што-н. параць з мэтай ачышчэння, размякчэння і інш. 140 апарожнены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаражніць.