61 апалагетыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Кніжн. Галіна багаслоўя, якая мае задачай абарону хрысціянскай догмы. // перан. Выкліканая якімі-н. прычынамі, але не абгрунтаваная… 62 апалагетычны, -ая, -ае. Кніжн. Які мае адносіны да апалагета, апалагетыкі. 63 апалагічны, -ая, -ае. Кніжн. Які мае адносіны да аполага. 64 апалак, -лка, м. Разм. Што-н. апаленае, абгарэлае. 65 апаланы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апалаць. 66 апаласканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаласкаць. 67 апаласкаць, -лашчу, -лошчаш, -лошча; зак., каго-што. 1. Злёгку абмыць. [Бабка] унуку і ваду на рукі палівае, і кажа, каб хоць шыю сабе апаласкаў, бо яна ад загару… 68 апаласнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаласнуць. 69 апаласнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Злёгку абмыцца. [Маргарыта:] — Дайце я яго [Барыса] з дарогі трохі да ладу прывяду. Хадзем, хоць апаласніся. Скрыган. 70 апаласнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., каго-што. Злёгку абдаўшы вадою, абмыць. Адчувалася патрэба асвяжыцца, падтрымаць абяссілеўшае за бяссонную ноч стомленае… 71 апалаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Правеяць, ачысціць ад мякіны крупы, збажыну пры дапамозе апалушак. 72 апалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаліць. 73 апаліна, -ы, ж. Тое, што і абпаліна. 74 апалітызм, -у, м. Тое. што і апалітычнасць. 75 апалітычнасць, -і, ж. Уласцівасць апалітычнага; ухіленне ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці. 76 апалітычны, -ая, -ае. Які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад удзелу ў ім. [Маргун] пачакаў, пакуль выйдзе Шаевіч, і ўзяўся даваць мне праборку:… 77 апаліць, апалю, апаліш, апаліць; зак., што. Тое, што і абпаліць. 78 апалогія, -і, ж. Кніжн. Абарона, усхваленне каго-, чаго-н. у пісьмовай або вуснай форме. [Грэч. apologia.] 79 апалонік1, -а, м. Хвастатая лічынка жабы. У школе мы будзем назіраць, як з гэтага жабурыння вырастуць жывыя апалонікі. Якімовіч. 80 апалонік2, -а, м. Вялікая лыжка, якой разліваюць страву. Восілене прысела каля Каспара і драўляным апалонікам наліла ўсім стравы. Броўка. Там, над ахутанымі парай…