161 апаскуджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаскудзіць. 162 апаскудзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. 1. Зрабіцца брудным, запэцкацца. 2. перан. Сапсавацца; зрабіцца дрэнным, непрыгодным. 163 апаскудзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што. 1. Зрабіць брудным, запэцкаць. 2. перан. Зусім сапсаваць; зрабіць дрэнным, непрыгодным. 164 апаслівы, -ая, -ае. Разм. Які дзейнічае, робіць што-н. з апаскай, асцярожна; засцярожлівы. // Які выяўляе апаску, поўны засцярожлівасці. Апаслівы позірк. 165 апасродкаванне, -я, н. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апасродкаваць. 166 апасродкаваны, -ая, -ае. Кніжн. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад апасродкаваць. 2. у знач. прым. Дадзены не непасрэдна, а праз каго-, што-н. іншае. Уплыў Міцкевіча на беларускіх… 167 апасродкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. і незак., што. Кніжн. Паказаць (паказваць) не непасрэдна, а праз каго-, што-н. іншае; паслужыць (служыць) перадатачным сродкам.… 168 апастылець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Вельмі надакучыць, апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным. [Паўліна:] — Апастылела была за хваробу нават сама сабе. Сачанка.… 169 апастылы, -ая, -ае. Разм. Які вельмі надакучыў, апрыкраў; зрабіўся нямілым, невыносным. Не бачыць, не чуе нічога [Мар'яна], І свет стаўся ёй апастылы. Колас. Натуральна,… 170 апастыляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак., з кім і без дап. Разм. Лаяцца, сварыцца. [Таццяна:] — Вунь.. [мужыкі] стаяць, маўчаць, як вады ў рот набраўшы. Хай дурныя… 171 апастэрыёрнасць, -і, ж. Спец. Уласцівасць апастэрыёрнага. 172 апастэрыёрны, -ая, -ае. Спец. Заснаваны на вопыце; які вынікае з вопыту; проціл. апрыёрны. 173 апастэрыёры, прысл. Спец. На падставе вопыту, вопытных дадзеных; проціл. апрыёры. [Лац. a posteriori.] 174 апасці, ападзе; зак. 1. Асыпацца, адваліцца (пра лісце, кветкі і пад.). Асенні дзень. Шумяць бары, — Пара лістам апасці. Глебка. То шышка зваліцца з хваіны,… 175 апатрыды, -аў; адз. апатрыд, -а, М -рыдзе, м. Спец. Асобы, якія не маюць грамадзянства. [Ад грэч. а — адмоўная часціца і patridos — радзіма.] 176 апатрыдызм, -у, м. Спец. Прававы стан асобы, якая не мае ніякага грамадзянства. 177 апатыт, -у, М -тыце, м. Мінерал, які з'яўляецца састаўной часткай большасці вывергнутых парод і выкарыстоўваецца для вырабу фасфатных угнаенняў. [Ад грэч. apataō… 178 апатытавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апатыту. Апатытавая руда. 179 апатычнасць, -і, ж. Уласцівасць апатычнага. 180 апатычны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да апатыі. Апатычны стан. // Які выяўляе апатыю. Гэта быў доўгі маўклівы мужык з апатычным выразам беднага на расліннасць…