201 апаясваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаясаць. 202 апека, -і, ДМ апецы, ж. 1. Мерапрыемствы па ахове правоў і інтарэсаў асоб, якія не могуць самі весці сваіх спраў. Устанавіць апеку над малалетнім. // Нагляд… 203 апекаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апекаваць. 204 апекавацца, апякуюся, апякуешся, апякуецца; незак. 1. над кім-чым. Клапаціцца пра каго-, што-н., накіроўваць дзеянні, ахоўваць чые-н. інтарэсы. Крушынскі апекаваўся… 205 апекаваць, апякую, апякуеш, апякуе; незак., каго-што. Ажыццяўляць апеку (у 1, 2 знач.). Калі дзеці вырасталі і станавіліся самастойнымі, бацька іх больш не апекаваў.… 206 апельсін, -а, м. 1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства рутавых. 2. Плод гэтага дрэва. [Гал. appelsien.] 207 апельсінавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да апельсінаў. Апельсінавыя долькі. // Прыгатаваны з апельсінаў. Апельсінавае варэнне. Апельсінавы сок. 208 апеляваць, -люю, -люеш, -люе; зак. і незак. 1. Падаць (падаваць) скаргу ў вышэйшую інстанцыю на рашэнне ніжэйшай. 2. да каго-чаго. Выклікаць (выклікаць) падтрымку,… 209 апелянт, -а, М -нце. м. Асоба, якая падае або падала апеляцыю. 210 апелятыў, -тыву, м. Спец. Імя агульнае ў супрацьлегласць імю ўласнаму. [Ад лац. appellare — называць.] 211 апелятыўны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да апелятыву. Апелятыўная лексіка. 212 апеляцыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апеляцыі (у 1 знач.). Апеляцыйны суд. Апеляцыйная камісія. 213 апеляцыя, -і, ж. 1. Скарга ў вышэйшую інстанцыю на рашэнне ніжэйшай. 2. Зварот да каго-, чаго-н. дзеля падтрымкі, спачування і пад. Апеляцыя да братоў па крыві… 214 апендыкс, -а, м. 1. Адростак сляпой кішкі. 2. Кароткі шланг для запуску і выпуску газу ў ніжняй частцы абалонкі дырыжабля. [Ад лац. appendix — прыдатак.] 215 апендыцыт, -у. М -цыце, м. Запаленне апендыкса (у 1 знач.). 216 апенька, -і, ДМ -ньцы; Р мн. -нек; ж. Познаасенні жаўтаватага колеру ядомы грыб, які расце каля пнёў або карэнняў дрэў. Вакол старых.. пнёў выцягвалі адна перад… 217 апераджальны, -ая, -ае. Які апярэджвае, дае лепшыя ў параўнанні з іншымі вынікі. Апераджальны рост цяжкай прамысловасці. 218 апераджаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апярэдзіць. 219 аперазацца, аперажуся, апяражашся, апяражацца: зак. Разм. Падперазацца чым-н. 220 аперазаць, аперажу, апяражаш, апяража; зак., каго-што. 1. Надзець пояс і пад. 2. Абвязаць каго-н. поясам і пад. // перан. Абкружыць, абнесці, абгарадзіць што-н.…