21 апаганены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апаганіць. 22 апаганіцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. 1. Стаць брудным, паганым. 2. перан. Стаць апаганеным. Душа апаганілася. 23 апаганіць, -ню, -ніш, -ніць; зак. 1. што. Забрудзіць, сапсаваць чым-н. брудным; запаганіць. Апаганіць хату. // Наздзекавацца, абняславіць што-н., якое-н. месца,… 24 апаганьванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаганьваць — апаганіць. 25 апаганьвацца, -аецца; незак. Зал. да апаганьваць. 26 апаганьваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апаганіць. 27 апагей, -я, м. 1. Пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі, найбольш аддалены ад цэнтра Зямлі. 2. перан. Вышэйшая ступень, найвышэйшы росквіт чаго-н.… 28 апагодзіцца, -дзіцца; безас., зак. Разм. Тое, што і распагодзіцца. На захадзе раз'яснівалася. К вечару, відаць, збіралася апагодзіцца. Пташнікаў. 29 апад, -у, М -дзе, м., зб. Плады, што апалі з дрэў ад ветру, непагоды. Цябе любіў я і люблю, Мой звонкі лістапад, Бы ў грудзі, грукае ў зямлю Антонавак апад.… 30 ападак гл. ападкі (у 2 знач.). 31 ападанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ападаць — апасці. 32 ападаць, -ае; незак. 1. Незак. да апасці. 2. Спускацца ўніз, даваць нахіл у які-н. бок. Я бачу, як адным сваім краем сяло ўдаецца ў жыты. Другі канец яго ападае… 33 ападкавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ападкаў (у 1 знач.). 34 ападкі, -аў; адз. ападак, -дка, м. 1. толькі мн. Атмасферная вільгаць, якая выпадае на зямлю ў выглядзе дажджу, снегу і пад. “Дзень без ападкаў”, — грыміць… 35 апазіцыйнасць, -і, ж. Адмоўныя адносіны да каго-, чаго-н., нязгода з чым-н. 36 апазіцыйны, -ая, -ае. 1. Які сведчыць аб адмоўных адносінах да каго-, чаго-н., аб нязгодзе з чым-н. Апазіцыйныя настроі. 2. Які мае адносіны да апазіцыі; складае… 37 апазіцыя, -і, ж. 1. Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў, сваёй палітыкі якой-н. іншай палітыцы, іншым поглядам; супрацьдзеянне, супраціўленне. 2. Група людзей… 38 апазіцыянер, -а, м. Удзельнік, прыхільнік апазіцыі. 39 апазіцыянерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да апазіцыянер. 40 апазнавальны, -ая, -ае. Які прызначаны служыць для апазнавання. [Ірына Антонаўна:]— Не ведаю. Самалёт быў, казалі, без апазнавальных знакаў. Мележ. [Хлопец] ірвануў…