321 аплётка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Матэрыял, якім што-н. аплятаецца. Пакрыць дрот аплёткай. 322 аплёўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аплёўваць — апляваць. 323 аплёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да аплявацца. 2. Зал. да аплёўваць. 324 аплёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апляваць. 325 аплік, -а, м. Абл. Металічны кручок для зашпільвання адзення. Заплікнуўшы праз пяты ў дзесяты аплікі даматканай жакеткі, Ігнась выладзіўся на вакзал. Мурашка.… 326 апліката, -ы, М -каце, ж. У геаметрыі — назва аднаго з трох лікаў, які вызначае становішча пункта ў прасторы адносна прамавугольнай сістэмы каардынатаў. [Лац.… 327 аплікатура, -ы, ж. 1. Спосаб размеркавання пальцаў, найбольш зручны пры ігры на музычных інструментах. 2. Лічбавае абазначэнне над нотамі парадку размеркавання… 328 аплікатурны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да аплікатуры. Аплікатурныя абазначэнні на нотах. 329 аплікацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аплікацыі. 330 аплікацыя, -і, ж. 1. Спосаб стварэння арнаменту, мастацкага ўзору або малюнка шляхам наклейвання (нашыўкі) на што-н. кавалачкаў рознакаляровай матэрыі, паперы… 331 аплічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Пяцелька для плацянога кручка (апліка). 332 аплодненасць, -і, ж. Уласцівасць аплодненага. 333 аплоднены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр ад апладніць. 334 апломб, -у, м. Саманадзейнасць, самаўпэўненасць у гутарцы або ў паводзінах. Гаварыць з апломбам. З апломбам брацца за што-небудзь. [Фр. aplomb.] 335 аплот, -у, М -лоце, м. Надзейная абарона, цвярдыня, апора. Толькі самастойная рабочая партыя можа быць цвёрдым аплотам у барацьбе з самадзяржаўем, і толькі… 336 аплываты, -ая, -ае. Разм. Які аплыў ад дзеяння вады, вільгаці. Аплыватыя стрэхі. // З чым-н. аплыўшым. Аплыватыя хаты (хаты з аплыўшымі стрэхамі). 337 аплываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аплыць. 338 аплывіна, -ы, ж. Частка грунту, якая аплыла ўніз. У рэльефе катлавіны можна бачыць прыбярэжныя апоўзні, аплывіны і берагавыя валы. Прырода Беларусі. 339 аплысці, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што-н. рэшткамі… 340 аплыць, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак. Тое, што і аплысці.