361 апойкавы, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да апойкі. Апойкавая шкура. 2. Зроблены з апойкі. Апойкавыя боты. 362 апойны, -ая, -ае. Які апойвае, ап'яняе, дурманіць. Знадворку цягнула свежым, лёгкім і апойным паветрам. Гартны. 363 апока1, -і, ДМ апоцы, ж. Спец. Прыстасаванне, у якім робіцца ліцейная форма. 364 апока2, -і, ДМ апоцы, ж. Асадкавая цвёрдая лёгкая горная парода, багатая на крэменязём. 365 апокрыфы, -аў: адз. апокрыф, -а, м. Старажытныя рэлігійныя кнігі, забароненыя царквой, таму што іх змест не поўнасцю супадаў з патрабаваннямі афіцыйнага веравучэння.… 366 аполаг, -а, м. Кароткае алегарычнае апавяданне з жыцця жывёл, якое мае выразна выказаную мараль. [Грэч. apologos — апавяданне.] 367 аполак, -лка, м. Крайняя дошка, выпуклая з аднаго боку, якая атрымліваецца пры апілоўцы бярвенняў. Ля дзвярэй прыбудоўка з аполкаў, нешта накшталт сянец, два… 368 аполаты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апалоць. 369 аполвацца, -аецца; незак. Зал. да аполваць. 370 аполваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апалоць. 371 аполец, -льца, м. Абл. Вялікі кавалак свінога сала, які атрымліваецца пры разбіранні тушы. Энзэ і сапраўды грунтоўны, — аполец сала, бохан хлеба, пара каўбас,… 372 аполкавы, -ая, -ае. Зроблены з аполкаў. [Мікуць] заехаў пад самы аполкавы хлеў, дзе было гаспадарчае прыладдзе. Чорны. 373 апомніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. 1. Апрытомнець. Доўга ляжала Гэлька на беразе паміж высокай травы і пахучых лугавых кветак, пакуль апомнілася і адпачыла.… 374 апона, -ы, ж. Тое, чым накрываюць (апінаюць) што-н. Алесь не спяшаўся. Ён пасадзіў Майку ў чацвёртыя сані, захутаў яе ногі мядзведжай апонай і працягнуў лейцы… 375 апора, -ы, ж. 1. Тое, на што апіраюцца, на што можна абаперціся. [Мірон і Віктар] чапляліся за кожную ламачыну, за леташні чаротнік, каб толькі знайсці сабе… 376 апоркі, -каў; адз. апорак, -рка, м. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Апоркі, аб якіх ішла размова, былі бязлітасна разбітыя і зношаныя. Якімовіч. 377 апорны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да апоры (у 1, 2 знач.). Апорная база. Апорны пункт. □ Даволі значны стратэгічны пункт Рагачоў ператвараўся захопнікамі ў… 378 апорт, -у, М -рце, м. 1. Сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйныя чырванабокія яблыкі. 2. Плод гэтай яблыні. 379 апорына, -ы, ж. Тое, што і апора (у 1 знач.). [Клён] стаіць цяпер недзе ў полі, прывязаны перавяслам да слупка, трымаецца гэтай [саламянай] ручкай за апорыну,… 380 апостал, -а, м. 1. Паводле евангелля — кожны з дванаццаці вучняў Хрыста, прапаведнікаў яго вучэння. 2. перан.; чаго. Заўзяты паслядоўнік і руплівы прапаведнік…