541 апускны, -ая, -ое. Які можна апусціць. Апускная лямпа. 542 апустошанасць, -і, ж. Стан апустошанага; душэўная пустата. Унутраная апустошанасць. 543 апустошанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. апустошыць. 544 апустошаны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад апустошыць. 2. у знач. прым. Пазбаўлены маральных сіл, духоўнага зместу; няздольны да творчага жыцця. Апустошаная… 545 апустошванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апустошваць — апустошыць. 546 апустошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апустошыць. 547 апустошыць, -шу, -шыш, -шыць; зак., каго-што. 1. Зрабіць пустым; спустошыць. Падумай, Германія, сёння, не потым, Не дай апустошыць сваёй жа зямлі. Бачыла. 2. перан.… 548 апусцелы, -ая, -ае. Які стаў пустым, пустэльным, бязлюдным. Народ не разыходзіўся, а сядзеў і глядзеў на апусцелую сцэну. Броўка. Стаяў той асабліва прыгожы дзень,… 549 апусценне, -я, н. Стан паводле дзеясл. апусцець (у 2 знач.). 550 апусцець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Стаць пустым, пазбавіцца таго, што змяшчаецца, напаўняе. Федзя сачыў за.. [бычком], не адрываючы вачэй, аж пакуль не апусцела… 551 апусціцца, апушчуся, апусцішся, апусціцца; зак. 1. на што і без дап. Перамясціцца ніжэй, знізіцца. Ніжэй апусцілася асенняе сонца. Шамякін. Торбачка з кнігамі… 552 апусціць, апушчу, апусціш, апусціць; зак., каго-што. 1. Перамясціць у больш нізкае становішча; паставіць, палажыць ніжэй, чым было. Баец апусціў аўтамат і паспяшыў… 553 апутаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад апутаць. 554 апутаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і аблытаць. 555 апуха, -і, ДМ апусе, ж. Футравая абшыўка па краях адзення або абутку. Апуха даражэй кажуха. Прымаўка. 556 апуханне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. апухаць — апухнуць. 557 апухаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да апухнуць. 558 апухласць, -і, ж. Уласцівасць апухлага. 559 апухлы, -ая, -ае. Які апух, ацёк. Маленькія спрытныя рукі пяшчотна дакраналіся да ран, да апухлага цела. Новікаў. Перад.. [Йонасам] стаяў з памятым тварам і… 560 апухнуць, -ну, -неш, -не; пр. апух, -ла; зак. Павялічыцца ў аб'ёме, раздацца (пра паверхню цела ці яе частку) у выніку траўмы або якога-н. захворвання. Нага апухла,…