81 атоесніць, -ню, ніш, -ніць; зак. Кніжн. Прызнаць тоесным з чым-н. 82 атожылак, -лка, м. 1. Малады парастак расліны. Каранёвы атожылак. Вішнёвыя атожылкі. □ Дрэвы так раскупчасціліся атожылкамі і шырокімі лапушнымі лістамі, што… 83 атол, -а, м. Каралавы востраў, які мае форму суцэльнага ці разарванага кольца. [Англ. atoll з мальдыўскага atolu.] 84 атопкі, -аў; адз. атопак, -пка, м. Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад. Старыя атопкі з растапыранымі ўгору халявамі то крыху макрэлі ад расы, то прысыпаліся… 85 атоснік, -а, м. Драўляны або жалезны падцяжнік, які надзяваецца на вось і за які прымацоўваецца атоса. 86 атосы, атос; адз. атоса, -ы, ж. Драцяныя або з жалезных прутоў, рэменю і інш. цяжы ў возе. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў “памады”,.. А напамадзіўшы… 87 атрад, -а, М -дзе, м. 1. Часовае ці пастаяннае аб'яднанне ўзброеных сіл. Партызанскі атрад. Дэсантны атрад. Атрад тарпедных катэраў. // Група людзей, арганізаваная… 88 атрадны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да атрада (у 1, 2, 3 знач.). Атрадны збор. Атрадны важаты. Атрадныя заняткі. Атрадны доктар. □ Адгрымела блакада, і ў атрадным… 89 атракцыён, -а, м. 1. Эфектны нумар цыркавой або эстраднай праграмы. 2. звычайна мн. (атракцыёны, -аў). Назва забаў у парках, на святочных гуляннях (каруселі,… 90 атрамант, -у, М -нце, м. Уст. Тое, што і чарніла. 91 атрапаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атрапаць. 92 атрапацца, атраплюся, атрэплешся, атрэплецца; зак. Тое, што і абтрапацца (у 1 знач.). 93 атрапаць, атраплю, атрэплеш, атрэпле; зак., што. Тое, што і абтрапаць (у 1 знач.). Тады бацька атрапаў рукі аб штаны і павярнуўся да сына, пільна ўглядаючыся ў… 94 атрапін, -у, м. Ядавітае рэчыва, якое здабываецца з раслін беладонны, блёкату, дурнап'яну і выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы як болепатольны сродак. 95 атрасацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да атрэсціся. 2. Зал. да атрасаць. 96 атрасаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атрэсці. 97 атрафіраваны, -ая, -ае. Які атрафіраваўся, страціў жыццяздольнасць. 98 атрафіравацца, -руецца; зак. і незак. Зменшыцца (змяншацца), страціць (страчваць) жыццяздольнасць (пра органы, часткі жывога арганізма). Я ўжо гадоў дзесяць не адчуваю… 99 атрафія, -і, ж. Страта жыццяздольнасці і змяншэнне памераў органа, асобных тканак арганізма ў выніку парушэння харчавання або працяглай бяздзейнасці. // перан.… 100 атрупянелы, -ая, -ае. Разм. Які страціў з перапуду самавалоданне; аслупянелы. [Стэфа] яшчэ некалькі хвілін стаяла атрупянелая. Новікаў.