161 атынкоўшчыца, -ы, ж. Жан. да атынкоўшчык. 162 атычкаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атычкаваць. 163 атычкаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Абставіць, абазначыць вехамі, тычкамі што-н. Атычкаваць участак зямлі. 164 атычкоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атычкоўваць — атычкаваць. 165 атычкоўвацца, -аецца; незак. Зал. да атычкоўваць. 166 атычкоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атычкаваць. 167 атычны, -ая, -ае. У выразе: атычны дыялект гл. дыялект. [Ад грэч. attikos.] 168 атэізм, -у, м. Адмаўленне існавання бога, адмаўленне рэлігіі. [Ад грэч. “a” — без- і theos — бог.] 169 атэіст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік атэізму. 170 атэістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да атэіст. 171 атэістычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атэізму. 172 атэль, -я, м. Гасцініца. Для турыстаў пабудаваны шматлікія раскошныя і сціплыя атэлі, вілы, рэстараны, кафэ, купальні. Мележ. [Фр. hôtel.] 173 атэлье, нескл., н. 1. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонту бытавой тэхнікі. Атэлье мод. Тэлевізійнае атэлье. 2. Майстэрня мастака, скульптара, фатографа.… 174 атэльны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атэля 175 атэрасклератычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да атэрасклерозу. Атэрасклератычная гангрэна. 176 атэрасклероз, -у, м. Захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы. [Грэч. athera — кашка і sklerosis — зацвярдзенне.] 177 атэставаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атэставаць. 178 атэставацца, -туецца; незак. Зал. да атэставаць. 179 атэставаць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., каго-што. 1. Даць (даваць) водгук, характарыстыку. — Разумны! — з павагай атэстуе .. [Насця] парторга. Васілевіч.… 180 атэстат, -а, М -таце, м. 1. Афіцыйны дакумент аб сканчэнні навучальнай установы. [Генадзій:] Атэстат магу прадставіць, а наконт сталасці мяркуйце самі. Крапіва.…