101 атрупянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Вельмі спалохацца, страціць самавалоданне; аслупянець. 102 атрусіцца, атрусіцца; зак. Нарадзіць трусянят (пра трусіху). 103 атрускі, -скаў; адз. няма. Непатрэбныя рэшткі чаго-н. 104 атрута, -ы, ДМ -руце, ж. 1. Ядавітае рэчыва, якое згубна дзейнічае на жывы арганізм; яд. Атрута для мышэй. 2. перан. Тое, што шкодна ўплывае на каго-, што-н.… 105 атрутны, -ая, -ае. 1. Які з'яўляецца атрутай, здольны выклікаць атручэнне; ядавіты. Атрутныя газы. Атрутнае рэчыва. // Які змяшчае атруту. Атрутны дым. □ [Балоты]… 106 атруціцца, -ручуся, -руцішся, -руціцца; зак. Памерці ад атруты. [Хімка:] — Дык глядзі ж, каб нічога не чапаў, — воцатам можна атруціцца. Гурскі. // Пашкодзіць… 107 атруціць, -ручу, -руціш, -руціць; зак., каго-што. 1. Прымусіць памерці, даўшы атруты. [Стэфа:] — Шкада сабаку. А што з ім? [Гаспадыня:] — Атруцілі. І ведаю нават… 108 атручаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад атруціць. 109 атручванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. атручваць — атруціць (у 1— 3 знач.). 110 атручвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да атруціцца. 2. Зал. да атручваць. 111 атручваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да атруціць. 112 атручэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. атруціцца. 113 атрыбут, -а, М -буце, м. 1. Неабходная, істотная, неад'емная ўласцівасць прадмета або з'явы, у адрозненне ад выпадковых, мінучых. Рух ёсць атрыбут матэрыі. … 114 атрыбутыўнасць, -і, ж. Уласцівасць атрыбутыўнага. 115 атрыбутыўны, -ая, -ае. Азначальны. Атрыбутыўная сувязь. Атрыбутыўныя адносіны. 116 атрыбуцыя, -і, ж. Спец. Вызначэнне аўтара мастацкага твора, часу і месца яго стварэння. [Фр. attribution.] 117 атрымальнік, -а, м. Той, хто атрымлівае што-н. Атрымальнік пісьма. 118 атрымальніца, -ы, ж. Жан. да атрымальнік. 119 атрымальніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да атрымальніка. 120 атрыманне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атрымаць.