381 адгароджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгарадзіць. 382 адгароджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгароджваць — адгарадзіць і адгароджвацца — адгарадзіцца. 383 адгароджвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адгарадзіцца. 2. Зал. да адгароджваць. 384 адгароджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгарадзіць. 385 адгародка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Сцяна з дошак, фанеры, бярвення, якой адгароджваюць частку памяшкання (у хаце, у хляве, у гумне і пад.). Праз шчыліны паміж… 386 адгартаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Гартаючы, перакінуць, перавярнуць некалькі лістоў. 387 адгарэлы, -ая, -ае. Які адгарэў, перагарэўшы адваліўся, адпаў. 388 адгарэць, -рыць; зак. 1. Перагарэўшы ў якім-н. месцы, адваліцца, адпасці ад чаго-н. Сук адгарэў. 2. перан. Скончыцца, мінуцца. Што адбалела, Што адгарэла — Лісцем… 389 адгасціць, -гашчу, -госціш, -госціць; зак. Разм. Тое, што і адгасцяваць. Ён [музыка] тут успомніў родны край І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах… 390 адгасцяваць, -цюю, -цюеш, -цюе; зак. Разм. Скончыць гасцяваць; пагасцяваць нейкі час. — А госці вашы, цётка Аксіння, яшчэ доўга будуць? — Ды адгасцявалі ўжо. Заўтра… 391 адгін, -у, м. Разм. Месца, па якім што-н. адагнута. Зламацца на адгіне. 392 адгінацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адагнуцца. 393 адгінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адагнуць. 394 адглынуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што і чаго. Адпіць глыток чаго-н. 395 адглянцаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адглянцаваць. 396 адглянцавацца, -глянцуюся, -глянцуешся, -глянцуецца; зак. Набыць глянец, стаць выглянцаваным, адпаліраваным. Яна [дарога] так адглянцавалася аўтамабільнымі шынамі,… 397 адглянцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., што. Навесці глянец, бляск на што-н. 398 адгніваць, -ае. Незак. да адгнісці, адгніць. 399 адгнісці, -гніе; зак. Згніўшы, адваліцца, адпасці. Дзядзька Цімох плот загарадзіў яшчэ да мяне з новага частаколу, а гэты — каторы збуцвеў, у каторага канцы адгнілі… 400 адгніць, -гніе; зак. Тое, што і адгнісці.