341 адгаворванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгаворваць — адгаварыць. 342 адгаворвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адгаварыцца. 2. Зал. да адгаворваць. 343 адгаворваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгаварыць. 344 адгаворка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Спасылка на што-н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго-н. — Ды вось білет у кішэні. — сказаў .. [Гвозд], засоўваючы белую,… 345 адгадаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгадаваць. 346 адгадавацца, -дуецца; зак. Адкарміцца, стаць сытым, тоўстым. [Жук:] — Калі нас [салдат] так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце.… 347 адгадаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., каго- што. 1. Даць магчымасць адрасці, дасягнуць значных памераў. Адгадаваць бараду. 2. Выгадаваць, адкарміць. Адгадаваць… 348 адгаданы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгадаць. 349 адгадаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разгадаць загадку; правільна вырашыць пытанне, якое патрабуе здагадкі, кемлівасці. [Пан:] — Загадаю вам [беднаму і багатаму]… 350 адгадванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгадваць —адгадаць. 351 адгадвацца, -аецца; незак. 1. Угадвацца. За соснамі адгадваўся блізкі праліў, чутно было, як ліжуць гальку хвалі. Лупсякоў. 2. Зал. да адгадваць. 352 адгадваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгадаць. 353 адгадзіць, -гаджу, -годзіш, -годзіць; зак. Разм. Робячы што-н. добрае, аддзякаваць за паслугу. І сабака за дабро ўмее адгадзіць. Прыказка. 354 адгадка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Адказ на загадку; рашэнне, якое раскрывае якую-н. тайну. Як сагрэўся [Ігнат], пачаў здагадвацца, куды яго вязуць, і спалохаўся… 355 адгадоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адгадоўваць. 356 адгадоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгадаваць. 357 адгадчык, -а, м. Разм. Той, хто ўмее адгадваць, адгадвае што-н. 358 адгадчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да адгадчык. 359 адгакаць, -аю, -аеш, -ае. Разм. 1. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. цяжкай рабоце. Бацька мой у імперыялістычную шэсць гадоў у палоне адгакаў і жывы… 360 адгаласіць, -лашу, -лосіш, -лосіць; зак. Праплакаць, галосячы, пэўны час. [Параска] ужо слаба помніць, як забіралі ў [панскі] двор Язэпку, затое па Васільку адгаласіла…