81 адасобленасць, -і, ж. Уласцівасць і стан адасобленага (у 2 знач.). Пачуццё адасобленасці. □ Зацятасць ночы, адасобленасць ад усяго на свеце, перажытае сёння — абудзілі… 82 адасоблены, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад адасобіць. 2. у знач. прым. Выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку. Адасоблены прыдатак.… 83 адаспацца, -сплюся, -спішся, -спіцца; -спімся, -спіцеся; зак. Аднавіць сілы працяглым сном пасля доўгай бяссонніцы; выспацца. [Алесь] парашыў пайсці дамоў паабедаць,… 84 адаспаць, -сплю, -спіш, -спіць; -спім, -спіце; зак. Разм. Праспаць пэўны час; паспаць пасля начной змены, дзяжурства і пад. Паўсутак адаспаць. 85 адассаць, -ссу, -ссеш, -ссе; -ссём, -ссяце; каго-што. Выссаць нейкую колькасць малака ці якой іншай вадкасці. 86 адаткаць, адатку, адатчэш, адатчэ; адатчом, адатчаце; зак., што і без дап. Закончыць ткаць. 87 адаткнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адаткнуць. 88 адаткнуцца, -ткнецца; зак. Разм. Адкрыцца, адкаркавацца (пра бутэльку і пад.). // Пачаць зноў чуць (пра вушы). Нешта стрэліла ў вушах, і яны адаткнуліся. Я пачуў… 89 адаткнуць, -ткну, -ткнеш, -ткне; -ткнём, -ткняце; зак., што. Разм. Адкрыць, выцягнуўшы корак, затычку. Зіна.. адаткнула пляшку, нахіліла над кубачкам, а малако… 90 адахвоціцца, -ахвочуся, -ахвоцішся, -ахвоціцца; зак. Перастаць хацець чаго-н., страціць ахвоту да каго-, чаго-н. 91 адахвоціць, -ахвочу, -ахвоціш, -ахвоціць; зак., каго. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н.; адвучыць, выклікаць неахвоту да чаго-н.; адбіць ахвоту хадзіць, рабіць што-н.,… 92 адахвочваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адахвоціць. 93 адачхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Чхаючы, вызваліцца ад казытлівага адчування ў носе. 94 адбавіць, -баўлю, -бавіш, -бавіць; зак. Аддзяліць, адняць, памяншаючы колькасць чаго-н. 95 адбалець, -ліць; зак. Перастаць балець, супакоіцца. Муж .. памёр так даўно, што боль адбалеў і забыўся. Брыль. 96 адбаляваць, -люю, -люеш, -люе; зак. Кончыць баляваць. 97 адбамбіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак. Разм. Скончыць бамбіць. Зноў загулі самалёты. — Вяртаюцца, адбамбіліся, гады, — падумаў Данік. Шамякін. 98 адбамбіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго-што і без дап. 1. Правесці бамбёжку чаго-н. 2. Тое, што і адбамбіцца. 99 адбанкетаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Кончыць банкетаваць (у 1 знач.). 100 адбарабаніць, -ню, -ніш, -ніць; зак. што і без дап. 1. Скончыць барабаніць. 2. перан. Без старання, невыразна выканаць, прачытаць што-н. Адбарабаніць верш. Адбарабаніць…