Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  ё  і  л  о  р  у  ч  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 188 артыкулаў

  1. Пашкадаваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву. — Прыказваюць паняволеныя свайму прыгнятальніку, калі ён кажа, што іх шкадуе.
  2. Пашлі дурнога, а за ім другога. — Калі пасланец ня выканаў свайго заданьня.
  3. Пашло мілая на пастылая. — І мілае стала праціўным, калі яно апынулася ў варожых руках.
  4. Пашло рукой. — Стала шанцаваць, паручыла.
  5. Пашоў гандаль на пындаль. — Прыказваюць пры банкруцтве гандлю.
  6. Пашоў на сяло пазычаць усяго. — Жарт. Гульня слоў. Адказвае той, хто ня хоча сказаць праўды, калі ў яго пытаюць, куды ён ідзе.
  7. Пашоў па бацьку. — Удаўся гэткім, як бацька й з выгляду, і з натуры.
  8. Пашоў пасол, уваліўся ў расол. — Калі пасланец пашоў ды аб ім няма ніякіх вестак.
  9. Пашоў сваім трыбам. — Жыве паводля свайго надуму ды ня слухае парады іншых.
  10. Пашоў сьвет на сьвет. — Вялікая вандроўка з прымусу, калі людзі кідаюць свае дамы ды ідуць у сьвет.
  11. Пашоў, як мыла зьеўшы. — Калі нехта пашоў ад сораму.
  12. Пей песьні хоць трэсьні, алі есьці ні прасі. — Жартуюць зь дзяцей, асабліва калі хлеба нехапае.
  13. Пень вялік, алі дуплінат. — Аб тым, хто вырас вялікі, але нідачога няздатны або дурны.
  14. Першага торгу ні мінай. — Прыказваюць пры гандлі. Таксама прыказваюць і дзеўцы, калі яе сватаюць першыя сваты.
  15. Перш за грэх, як за праўду. — Калі чалавека ў нечым зьвінавацяць, а посьля выяўляецца, што ён нявінны.
  16. Перш зьядзім тваё, а тады хто сваё. — Прыказка таму, хто ўвачавідкі ашуквае, нешта выманьвае.
  17. Перш тпрулячка, тпрулячка, а потым: Стой, воўча дух! — Гэтак ласкава гаспадар кліча каня, пакуль яго за аброць ня возьме, а потым аблае й абсьцёбае. Прыказваецца аб тых валадарох, якія пакуль чалавека ня возьмуць у рукі, абыходзяцца зь ім ласкава, а потым і пагражаць пачынаюць.
  18. Першы блін комам. — Пры няўдачы на пачатку работы.
  19. Пёрціся на ражон. — Калі нехта самахоць лезе ў небясьпеку.
  20. Пірабіваіцца з хлеба на квас. — Жыве ў цяжкіх матар'яльных умовах ды штораз горшых - «быў хлеб ды зышло на квас».

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019