На запыт знайшлося 188 артыкулаў

  1. 161
    Прышла Ільля, чалавек пашоў па гародзя, як свіньня. — Прыказваюць таму, што на Ільлю - 20 ліпеня - гародніна гатовая да спажываньня.
  2. 162
    Прышла Прачыстая, дык і бярозка чыстая. — Бо каля Другой Прачыстай - 8 верасьня - ліст зь бярозы асыпаецца.
  3. 163
    Прышлі Калядкі, блінкі ды аладкі. — Даўнейшае ўсхваленьне Калядаў, калі іх сьвяткавалі два тыдні ды пяклі бліны й аладкі.
  4. 164
    Прышоў май, каню сена дай, а сам на печ уцікай. — Аб холадзе ў месяцы траўні, як прыдуць зазімкі й каня трэба карміць у хляве, а самому грэцца на печы.
  5. 165
    Прышоў мужык зь сіла ды гоня пана з двара. — Прыказваюць, калі зайдзе вялікае нахабства ў парушэньні ўласнасьці.
  6. 166
    Прышоў на ўздабыткі. — Калі нехта прыходзе нешта патрэбнае купіць ці пазычыць.
  7. 167
    Прышоў ні званы й пашоў ні сланы. — Калі няпрошаны госьць прыходзіў у хату.
  8. 168
    Прышоў Пятрок - адпаў лісток, прышла Ільля - адпалі два. — Аб паступовым надыходзе восені.
  9. 169
    Прышый кабыля хвост, а ў яе й свой ёсьць. — Калі хто набывае зусім непатрэбную рэч, якая будзе толькі замінішчам.
  10. 170
    Прэціляў пазьбіраў. — Калі нехта памрэ й зьбяруцца прыяцелі - сваякі й сябры - дзяліць маемасьць.
  11. 171
    Пустыня ніколі ня стыня. — Пустыняй называюць пустога чалавека, у якога ўсё пустое - і гутарка, і чыны. Прыказка кажа, што пусты чалавек ня стане паважным.
  12. 172
    Пусьці злыдня на тры дні, а ён і за тры тыдні ня выйдзя. — Калі пусьцяць у хату благога кутніка ці кватаранта.
  13. 173
    Пусьці павалюся, падымі ні ўстану. — Аб бездапаможным, апушчоніку ці гультаю, які сам сябе не дагледзе.
  14. 174
    Пусьці свіню за стол, дык іна й ногі на стол. — Калі бязуважнага, грубога чалавека прыняць у паважную кампанію, дык ён там сваімі паводзінамі няпрыемнасьцяў наробіць.
  15. 175
    Пчала ляціць на любы цвэт. — І сярод людзей ня можа быць ні прымусу, ні абмежаваньня ў падбіраньні сяброўства як у васабістым жыцьці, гэтак і ў грамадзкім.
  16. 176
    Пыл ды дым, як ляцім. — Прыказваюць дзеці пры гульні-бегу.
  17. 177
    Пытаецца люты, ці добра абуты. — Бо ў лютым месяцы бываюць вялікія маразы й ногі мерзнуць.
  18. 178
    Пытаіцца вата, ці далёка хата, а кажушок дзяржыць душок. — Прыказваюць сяляне, калі высьмейваюць адзетак пашыты на ваце.
  19. 179
    П'янаму й мора па калена. — Высьмейваньне адвагі п'янага.
  20. 180
    П'янаму й чорт з дарогі саступае. — Папярэджаньне, каб з п'яным не спрачацца.

Паведаміць пра недакладнасьць