2081 абыграны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абыграць. 2082 абыграць, -аю, -аеш, -ае; зак., - каго-што. 1. Перамагчы каго-н. у гульні. Абыграць у шашкі. 2. Выкарыстаць што-н., умела дастасоўваючы да ўмоў, абставін (у… 2083 абыгрыванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абыгрываць — абыграць (у 2, 3 знач.). 2084 абыгрывацца, -аецца; незак. Зал. да абыгрываць. 2085 абыгрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абыграць. 2086 абы-дзе, прысл. Дзе ўздумаецца, дзе папала. [Аўдоцця Раманаўна:]—Вядома, сустракаюцца людзі, якія не пасаромеюцца абы-дзе кінуць акурак альбо паперку. Паслядовіч.… 2087 абыдзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абысці. 2088 абы-калі, прысл. Усё роўна калі; ва ўсякі час, хоць калі. 2089 абыкласць, -і, ж. Уласцівасць абыклага. За гэтыя часы да ўсяго людзі папрывыкалі, і ўсялякая навіна скора рабілася абыкласцю. Чорны. 2090 абыклы, -ая, -ае. Заўсёдны, звыклы. Зноў пачаў асталёўвацца.. абыклы рух жыцця. Чорны. Ён жа [Чорны] адкладаў убок сваё, траціў час, парушаў абыклы распарадак.… 2091 абы-колькі, займ. няпэўны. Усё роўна колькі; колькі можна. 2092 абы-куды, прысл. Куды папала, куды-небудзь. — Не бойся, — зласнавата адказаў Кушнерчык, — абы-куды не завяду! Кулакоўскі. 2093 абылганы, -ая, ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абылгаць. 2094 абылгаць, -лгу, -лжэш, -лжэ; -лжом, -лжаце, -лгуць; заг. абылжы; зак., каго. Нагаварыць на каго-н.; узвесці паклёп; абгаварыць. — Што ж ты нарабіў? — ледзь не… 2095 абымшыць, -мшу, -мшыш, -мшыць; -мшыце; зак., што. Перакласці мохам бярвенні ў зрубе. Абымшыць хату. // Пазатыкаць мохам шчыліны ў сценах. 2096 абымшэлы, -ая, -ае. Які аброс, пакрыўся мохам. За вытаптаным выганам.. Апейку абступалі хаты — новыя, пасівелыя ўжо ад дажджу ды ветру, скрыўленыя, абымшэлыя ад… 2097 абымшэць, -эе; зак. Абрасці, пакрыцца мохам. 2098 абыраць, -аю, -аеш, -ае; зак. Абл. Звыкнуцца з дрэннымі ўмовамі; зрабіцца абыякавым. Абыралі каторыя, машыну не даглядаюць, вучыцца не хочуць. Шынклер. 2099 абыржавелы, -ая, -ае. Пакрыты ржой; іржавы. Абыржавелая бляха. 2100 абыржавець, -ее; зак. Пакрыцца ржой.