2161 абязводжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абязводзіць. 2162 абязводжванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязводжваць — абязводзіла 2163 абязводжвацца, -авіцца; незак. 1. Незак. да абязводзіцца. 2. Зал. да абязводжваць. 2164 абязводжваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абязводзіць. 2165 абязводзець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць бязводным; пазбавіцца вады. 2166 абязводзіцца, -дзіцца; зак. Тое, што і абязводзець. 2167 абязводзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак; што. Штучна выдаліць ваду адкуль-н.; зрабіць бязводным. Абязводзіць торф. Абязводзіць мясцовасць. Абязводзіць арганізм. 2168 абязволець, -ею, -ееш, -ее; зак. Страціць здольнасць валодаць сабою; стаць бязвольным. Калі Ціхану стала горш і ён абязволеў, Мальвіна перастала рагатаць і свавольнічаць.… 2169 абязволіць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго. Пазбавіць волі; зрабіць бязвольным. 2170 абязвольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абязволіць. 2171 абязгрошаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Застацца без грошай. 2172 абязгрошыць, -шу, -шыш, -шыць; зак., каго. Пакінуць без грошай. 2173 абязгучыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., што. Пазбавіць здольнасці гучаць. 2174 аб'язджанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб'язджаць — аб'ездзіць. 2175 аб'язджацца, -аецца. Зал. да аб'язджаць. 2176 аб'язджаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аб'ехаць (у 1—4 знач.) і да аб'ездзіць. 2177 абяздоленасць, -і, ж. Стан абяздоленага. Раскрываючы сацыяльныя прычыны абяздоленасці і цяжкага жыцця народных мас Беларусі, .. [Гурыновіч] заклікае іх да паўстання,… 2178 абяздолены, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць. 2. у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з..… 2179 абяздоліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго. Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага. Вайна раз'яднала, абяздоліла сотні тысяч сем'яў. Кулакоўскі. 2180 абяздольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяздоліць.