2241 абяссіліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго- што. Тое, што і знясіліць. 2242 абяссільваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяссіліць. 2243 абясславіцца, -слаўлюся, -славішся, -славіцца; зак. Тое, што і зняславіцца. 2244 абясславіць, -слаўлю, -славіш, -славіць; зак., каго-што. Тое, што і зняславіць. 2245 абясслаўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абясславіць. 2246 абясслаўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абясславіцца. 2. Зал. да абясслаўліваць. 2247 абясслаўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясславіць. 2248 абяссмерціцца, -рчуся, -рцішся, -рціцца; зак. Стаць незабыўным у памяці народа. 2249 абяссмерціць, -рчу, -рціш, -рціць; зак., каго-што. Зрабіць незабыўным у памяці народа. Два вялікія сыны двух славянскіх народаў [Аляксандр Матросаў і Юліус Фучык]… 2250 абяссмерчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. вал. пр. ад абяссмерціць. 2251 абяссолены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абяссоліць. 2252 абяссоліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Зменшыць колькасць солі ў чым-н. або зусім пазбавіць што-н. солі. 2253 абяссольванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяссольваць. 2254 абяссольвацца, -аецца; незак. Зал. да абяссольваць. 2255 абяссольваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяссоліць. 2256 абяссэнсіцца, -сіцца; зак. Пазбавіцца сэнсу; стаць бяссэнсавым. 2257 абяссэнсіць, -ншу, -нсіш, -нсіць; зак., што. Пазбавіць сэнсу, зместу што-н. Абяссэнсіць слова. 2258 абяссэншаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абяссэнсіць. 2259 абяссэншвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да абяссэнсіцца. 2. Зал. да абяссэншваць. 2260 абяссэншваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяссэнсіць