2341 аваскоп, -а, м. Прыбор для вызначэння свежасці яец шляхам іх прасвечвання. [Лац. ovum — яйцо і грэч. skope**ō — гляджу.] 2342 авацыя, -і, ж. Калектыўнае выказванне працяглымі воплескамі, радаснымі воклічамі (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах) адабрэння чаго-н., захаплення… 2343 авеню, нескл., н. У Францыі, Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах — шырокая з прысадамі вуліца. Чорная ноч над Амерыкай. Гул паліцэйскіх сірэнаў На ўсіх авеню… 2344 авечка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Свойская жвачная жывёліна, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана. Па вуліцы каровы затухкалі, забляялі авечкі, ляснуў… 2345 авечкагадовец, -доўца, м. Той, хто займаецца авечкагадоўляй. 2346 авечкагадоўля, -і, ж. Галіна жывёлагадоўлі. Танкарунная авечкагадоўля. 2347 авечкагадоўчы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авечкагадоўлі, звязаны з ёй. Авечкагадоўчая ферма. Авечкагадоўчы раён. 2348 авечнік, -а, м. Авечы хлеў. 2349 авечы, -ая, -ае. Які мае адносіны да авечак, належыць авечкам. Авечы статак. Авечая воўна. // Прыгатаваны з малака авечкі. Авечы сыр. ◊ Авечая галава гл.… 2350 авеяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад авеяць. 2351 авеяць, авею, авееш, авее; заг. авей; зак., каго-што. 1. Тое, што і абвеяць. Здаровы холад зімы авеяў і разрумяніў.. [панне Людміле] шчокі. Колас. 2. перан.… 2352 авёс, аўса, м. 1. Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы. Не гані каня бізуном, а гані аўсом. Прыказка. 2. толькі мн. (аўсы, -оў). Пасевы… 2353 авівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да авіцца. 2. Зал. да авіваць. 2354 авіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авіць. 2355 авіетка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Устарэлая назва лёгкага (звычайна аднамеснага) самалёта з рухавіком малой сілы. Па-над горадам на захад З неразлучнай нашай… 2356 авіза1, нескл., н. Спец. Паведамленне пра змены ва ўзаемных разліках паміж прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, аб пераводзе грошай і пад. [Іт. avviso.]… 2357 авіза2, нескл. н. Невялікі быстраходны карабель для разведвальнай і пасыльнай службы. [Іт. avviso.] 2358 авітаміноз, -у, м. Хвароба, якая развіваецца пры адсутнасці або недахопе вітамінаў у ежы. 2359 авіцца, аўюся, аўешся, аўецца; аўяцеся; пр. авіўся, авілася, авілося; заг. авіся; зак. Тое, што і абвіцца. 2360 авіць, аўю, аўеш, аўе, аўём, аўяце; пр. авіў, авіла, авіло; зак. Тое, што і абвіць.