2401 агавораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агаварыць. 2402 агаворванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. агаворваць. 2403 агаворвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да агаварыцца (у 2 знач.). 2. Зал. да агаворваць. 2404 агаворваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агаварыць. 2405 агаворка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага, абмежаванне. Істотная агаворка. Згадзіцца без усякіх агаворак. 2. Памылкова ўжытае слова… 2406 агаласіцца, -лосіцца; зак. Напоўніцца якімі-н. моцнымі гукамі (пра паветра, прастору). Не задаволіліся карнікі адным наездам, дзён праз два наведаліся яшчэ раз.… 2407 агаласіць, -лашу, -лосіш, -лосіць; зак., што. 1. Напоўніць паветра, прастору якімі-н. гукамі (голасам, крыкам і пад.). Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго… 2408 агаласоўка, -і, ДМ -соўцы; Р мн. -совак; ж. Спец. Наяўнасць таго або іншага галоснага ў марфеме. Агаласоўка кораня. 2409 агалашацца, -аецца; незак. 1. Незак. да агаласіцца. 2. Зал. да агалашаць. 2410 агалашаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агаласіць. 2411 агалашэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. агалашаць — агаласіць (у 2 знач.). 2412 агалелы, -ая, -ае. Тое, што і згалелы. Людзі, што прыходзілі з франтоў і з палону, знаходзілі агалелыя сем'і, спустошаныя вінаграднікі, зарослыя пустазеллем палі.… 2413 агаленне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. агаляць — агаліць (у 1, 5 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. агаляцца — агаліцца (у 1 знач.). 2414 агалець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Агаліцца, страціць покрыва. Агалела поле. Знята Збажына з яго даўно. Колас. 2. перан. Тое, што і згалець (у 2 знач.). Там за… 2415 агаліцца, агалюся, аголішся, аголіцца; зак. 1. Зняўшы адзенне, стаць голым. // Скінуць покрыва, лісце, ігліцу. Кусты агаліліся і зрабіліся непрыгожымі — адны… 2416 агаліць, агалю, аголіш, аголіць; зак., каго-што. 1. Зрабіць голым, зняўшы адзенне, покрыва і пад. Шэя адсунуў на патыліцу сваю чорную высокую, з абшытым казырком,… 2417 агалошаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агаласіць. 2418 агалошвацца, -аецца; незак. 1. Тое, што і агалашацца (у 1 знач.). 2. Зал. да агалошваць. 2419 агалошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агаласіць (у 1 знач.). 2420 агаляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. Незак. да агаліцца. 2. Зал. да агаляць.