2381 авіятарскі, -ая, -ае. Які належыць авіятару, мае дачыненне да яго. 2382 авіятранспарт, -а і -у, М -рце, м. 1. -а. Ваенны карабель для перавозкі самалётаў без узлётнай палубы. 2. -у. Сродкі перавозу паветраным шляхам пасажыраў, грузаў,… 2383 авіяцыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авіяцыі. Авіяцыйны завод. Авіяцыйныя прыборы. 2384 авіяцыя, -і, ж. 1. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах, планёрах і пад. Развіццё авіяцыі.… 2385 авой, выкл. Разм. Выгук пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад. [Таццяна:] — Авой, туман які! Зарыцкі. 2386 авоська, -і, ДМ -сьцы; Р мн. -сек; ж. Разм. Сеткаватая сумка для прадуктаў, дробных рэчаў; сетка (у 4 знач.). Катэр пагойдвала, да прычала спяшаліся людзі з сумкамі,… 2387 авуары, -аў; адз. няма. Спец. 1. Грашовыя сродкі, чэкі, вэксалі, акрэдытывы, якімі ўтвараюцца плацяжы і пагашаюцца абавязацельствы. 2. Сродкі банка ў замежнай… 2388 авуляцыя, -і, ж. Спец. Выхад паспелага яйца (жаночай палавой клеткі) з яечніка. [Лац. ovum — яйцо.] 2389 авысакароджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад авысакародзіць. 2390 авысакароджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авысакародзіць. 2391 авысакародзіць, -роджу, -родзіш, -родзіць; зак., што. Кніжн. Зрабіць высакародным, узняць у маральных і духоўных адносінах. 2392 авявацца, -аецца; незак. Зал. да авяваць. 2393 авяваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авеяць. 2394 ага1, часціца. 1. сцвярджальная. Ужываецца, каб выказаць згоду, сцвярджэнне. — У сяло ідзеш? — пацікавілася Алеся. — Ага, да Івана Базылёвага, — адказаў… 2395 ага2, выкл. 1. Выказвае здагадку, радаснае здзіўленне і пад. [Ляснічы:] — Ага, ты тут! Ну, чалавеча, Збірай манаткі і ў Парэчча За добры час перабірайся!… 2396 агаблёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агабляваць. 2397 агабляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Пагабляваць з усіх бакоў, зрабіць роўным, гладкім. Агабляваць дошку. 2398 агава, -ы, ж. Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства агававых з шорсткім буйным лісцем, якое выкарыстоўваецца для атрымання валакна. 2399 агаварыцца, -варуся, -ворышся, -ворыцца; зак. 1. Загадзя растлумачыць, папярэдзіць; зрабіць агаворку. Варта адразу агаварыцца, што не заўсёды воля ва ўяўленнях… 2400 агаварыць, -вару, -ворыш, -ворыць; зак., што. Спецыяльна адзначыць, зрабіць агаворку.